RU
Главная / Новости
18 августа 2014 г.
Экскурсія з Глебам Лабадзенкам
У суботу 16 жніўня у нас прайшла першая экскурсія з Глебам Лабадзенкам у якасці Бенефіцыяра: Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенкам: "Мова Нанова запрашае да Радзівілаў". Маршрут вандроўкі: Ішкальдзь — Паланечка — Вольна — Стайкі — Сталовічы — Нясвіж — Вялікая Ліпа — Новыя Навасёлкі — Вішнявец — Новы Свержань http://viapol.by/assembly/6.2.1.htm
Наш праект па заахвачванню выбітных людзей паказваць свае улюбеныя месцы, апавядаць пра тое, што яны ведаюць найлепш і ў чым найлепшыя спецыялісты набірае моц. Едзем з Глебам Лабадзенкам labadzenka.by — вядомым блогерам, журналістам, паэтам, даследчыкам радзівілаўскіх фатаграфій і выкладчыкам курсаў беларускай мовы "Мова Нанова", аўтарам цудоўнай кнігі моўных малюнкаў "Дзіцячая заМова". Тэматыка блогу Глеба Лабадзенка — Беларусь, беларуская мова, культура, мастацтва, гісторыя, архітэктура, літаратура, сацыяльная сфэра....