Іван Луцкевіч — гэта чалавек, без якога нельга ўявіць сучасную Беларусь. Прымаў актыўны ўдзел у Беларускім нацыянальным адраджэнні пачатку XX стагоддзя, збіраў беларускія старажытнасці. Можна сказаць, што Іван Луцкевіч заклаў падмурак сучаснай Беларусі ў яе сацыяльным, культурным і грамадска-палітычным плане. Нажаль, плену сваёй працы ен не пабачыў, бо памёр у 1919 годзе. Вынікі бачым мы з Вамі сёння. У гэтым годзе спаўняецца 100 год са дня заснавання Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча — першага беларускага нацыянальная музея. Аснову гэтага музея склала калекцыя старажытнасцяў, якую на працягу жыцця збіраў Іван Луцкевіч для беларусаў. Ён лічыў важным паказаць, што спадчына Вялікага княства Літоўскага ёсць неад’емная спадчына Беларусі. Учора мы пабывалі на куратарскай экскурсіі, якую правёў для нас Зьміцер Моніч — чалавек, які каля года працаваў над гэтым праектам у Нацыянальным мастацкім музеі. Схадзіце на выставу, прысвечаную Стагоддзю першага беларускага музея. Яна будзе працаваць да 12 снежня. Абавязкова замаўляйце экскурсію для сваёй асобнай групы ці далучайцеся да запланаваных сборных экскурсій — самім будзе складана зразумець той сэнс, які тут закладзены. На сайце музея ёсць неабходная інфармацыя, запіс абавязковы. Ну а нам асабліва прыемна, што Зьміцер Моніч працуе экскурсаводам і з намі. З задавальненнем паслухалі яго аповед у музеі і яго беларускую мову.