Сёння міжнародны дзень экскурсаводаў. Са святам, дарагія нашы экскурсаводы! Вы — вяршыня айсберга пад назвай "Турызм". Уся многаскладаная праца па стварэнні турыстычнага прадукту, браніраванню ўсяго і ўся, рэкламе, збору турыстаў завяршаецца Вашай працай. Ваша праца — твар кампаніі, краіны. Мы бясконца ўдзячны Вам за натхнёную працу, за крэатыўнасць, за цярпенне, за добразычлівасць, за любоў да турыстаў і да Беларусі. Ваша праца натхняе людзей пазнаваць нашу любімую Беларусь. Дзякуй за антыковіднае цярпенне — разам мы пераможам!