RU
Главная / Новости
26 октября 2020 г.
Экскурсія "Шчучынская кругасветка"
Новая экскурсія з'явілася у нас: "Шчучынская кругасветка". 31 кастрычніка прэм'ера з Ярашам Малішэўскім. Маршрут такі: Мураванка — Ішчална — Жалудок — Ражанка — Шчучын — Галавічполле — Старыя Васілішкі.
Рэгіен найцікавейшы і адзін з самых багатых на разнастайныя помнікі культуры, гісторыі, архітэктуры... Тут і прыгожыя храмы сусветнага ўзроўню самых розных стыляў, і знакамітая музыка, і вядомыя ў мінулым грандыёзныя навучальныя ўстановы, і характэрныя палацы і палацыкі адукаванай шляхты. А якія постаці гісторыі і культуры! Валеры Урублеўскі, Антоні Тызенгаўз, Пінхус Крэмень, Чэслаў Неман...
А 8-ай гадзіне ў суботу пачынаем: https://viapol.by/assembly/1.33.htm — далучайцеся