RU
Главная / Новости
29 апреля 2020 г.
Музейная серада ў Азярцы
Прошлы пост з такім хэштэгам #музейная_среда быў пра Шатландскі музей сучаснага мастацтва ў Эдзінбургу.
Сення — пра Музей народнай архітэктуры і побыту у Азярцы, побач з Мінскам http://etna.by. Сення туда на экскурсію павінны былі ехаць 97 нашых турыстаў, з розных краін свету. Усіх ануліравало саміведаецешто. А самая лепшая пара году для паездкі туды — як раз вясна з першымі свежымі лісцікамі. Здымкі проста неверагодныя атрымліваюцца — амаль як у @валерий ведренко .
Побыт у музеі народнага побыту абудзіць пачуцці кожнага. Як яны жылі, гэтыя людзі. Вось так прыбіраліся да свята, вось так захоўвалі кумпяк, вось такія цацкі былі ў немаўлятаў, вось так адбіваліся ад заблудзіўшагася мядзведзя, вось так стрыглі дах. А якія прыгожыя інтэр'еры, ня сапсаваныя вагонкай і голубенькая фарбай. Ландшафты ў музеі нерэальныя (так-так — ландшафты! ў музеі!). А калі ўсё гэта запраўлена дэгустацыяй смачнага і моцнага народнага напою і развучваннем мілай полькі ... Плюсы: так. Мінусы: таксама так.
Не ведаю як дзецям, а дарослым гэты музей вельмі падабаецца — з нашымі добрымі экскурсаводамі. А яны ў нас усё добрыя — так і запішыце: у сераду з Віаполем ехаць ў Азярцо — як толькі сыдзе саміведаецешто https://viapol.by/assembly/1.21.htm
Здымкі і ўражанні ўласныя