А вы ведаеце, што на спатканні не Марк Шагал, а яго каханая Бэла прыносіла кветкі? Ох, Віцебск, душа мая... Горад кахання, пяшчоты і натхнення. Вузенькія крывыя вулачкі віхляюць па табе, як кучары на галаве Бэлы, калі іх кранае вецер. Паўсюль водар палявых кветак, якія так любіў Марк. Ты больш за проста горад, ты сэрца і любоў. Хай закаханыя, якія лятаюць над табой у чыстым небе, абараняюць цябе і тваіх жыхароў. Далёка не ў кожнага горада ёсць такія анёлы-абаронцы. Віцебск, мы любім цябе. https://viapol.by/assembly/2.11.htm