RU
Главная / Новости
4 марта 2020 г.
Юбілей Кастуся Качана
Сення юбілей ў Кастуся Качана — выбітнага мастака, прыгожага і сціплага чалавека. Свой талент спадар Кастусь пасьвяціў беларускай правінцыі. Мястэчкі, польныя дарогі, касцелы і цэркві, краявіды беларускіх весак і гарадкоў. І прырода!!!!! Зіма, лета — а найбольш межсезонне — неяркія фарбы вясны ці восені найбольш на яго палотнах. Да Брэйгеля падымаецца гэты мастак. Яго селянін на знакамітым палатне — цэлы сьвет.
І мы маем карціны Кастуся Качана — у офісе і дома. Мы робім адну справу — паказваем нашым турыстам і іншаземцам сапраўдную Беларусь. Нас пазнаеміў спадар Павел Латушка — і вось ужо пяты год кожны чацвер ў Навагрудку, ў пабудаваным уласна за ўласныя грошы Кастусем Качаном Мастацкай галерэі ля замка па некалькі аўтобусаў турыстаў слухаюць мастака, разглядаюць Беларусь на яго карцінах, частуюцца печывам ад элегантнай гаспадыні Жанна Леонович. Героя Беларусі даць гэтаму чалавеку! Ен — робіць, пакуль іншыя гавораць.
З днем народзінаў, дарагі Мастак! Здароўя і натхнення!
А на здымку — карціна Кастуся Качана ў офісе Віаполя