Інтэрв’ю аўтара фотавыставы "Містэрыі Гервят" у касцёле Святой Тройцы (веска Гервяты, Гродненская вобласць) Валерыя Вядрэнкі выданню "Астравецкая праўда": Гервяцкі касцёл Святой Тройцы — адзіны ў Беларусі, які можа пахваліцца не толькі багатай унікальнай архітэктурай і велічнасцю, але і фотапрысвячэннем «Містэрыі Гервят» вядомага ў нашай краіне і за яе межамі фотамастака Валерыя Вядрэнкі. Такі гонар у свеце мае толькі знакаміты іспанскі храм Святой Сям'і, які праектаваў сам Гаудзі. Падчас адкрыцця фотавыставы, наведаць якую можна ў любы дзень у касцёле Святой Тройцы, з Валерыем Вядрэнкам гутарыла журналіст Алена Гануліч. Чытайце поўнасцю — http://www.ostrovets.by/news/novosti/news/novosti/news21079.html. А мы? Мы запрашаем кожную нядзелю ў Гервяты. Пабачыць велічны храм і цудоўную выставу фотамастака. Кожны чацвер і кожную суботу у 9.00 https://viapol.by/assembly/1.17.htm Здымак В.Вядрэнкі