RU
Главная / Новости
18 мая 2019 г.
Ноч музеяў у Нясвіжы
Ужо каторы год мы адзначаем Міжнародны дзень музеяў ў Нясвіжскім замку... ноччу, разгортваючы сваю тэматычную пляцоўку там падчас Ночы музеяў. Тэма нашай пляцоўкі-прэзентацыі — "Каралеўскае падарожжа". Чаму? Таму што ўвесь замак пагрузіўся ў 1784 год, чакаючы візіту астатняга польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Нясвіж. Чакае гаспадар замку Караль Станіслаў Радзівіл, чакаюць шляхта і слугі, чакаем і мы:)
Але не проста чакаем, а забаўляем гасцей замку, інтрыгуем сваімі перформанс-інсталяцыямі, інтэлектуальнымі квізамі. А яшчэ аб'явілі інтрыгу — хто выйграе каралеўскае падарожжа ад Віаполя? Чаго толькі вартыя 77 пытанняў, вось адно з іх: "Каранацыя Панятоўскага і адрачэнне ад трону адбыліся ў адзін і той жа дзень — 25 лістапада, толькі з розніцай у 31 год. Дзень каранацыі прызначыў сам Панятоўскі, каб ушанаваць чалавека, без якога немагчыма было б яго ўзыходжанне на трон. Дзень адрачэння быў прызначаны гэтым чалавекам. Назавіце імя гэтага чалавека і растлумачце выбар даты..."
На здымках — нашая Віаполеўская пляцоўка