RU
Главная / Новости
14 апреля 2019 г.
Віаполь прымае ўдзел ў Фэсце экскурсаводаў
У рамках Фэста экскурсаводаў 13-14 красавіка мы правялі некалькі экскурсій.
13 красавіка а 9.00 Нэллі Назарава праводзіць аўтобусную экскурсію ў Трасцянец-Благаўшчыну. Пачатак вандроўкі — плошча Перамогі, аўтобус будзе стаяць каля музею РСДРП. Экскурсія прысвечана мемарыяльнаму комплексу на месцы былога лагеру смерці — буйнейшага на тэрыторыі Беларусі. Тут загінулі мірныя жыхары, военапалонныя з СССР, а таксама яўрэі з Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Чехаславакіі. Пройдзем разам з экскурсаводам дорогай смутку...

14 красавіка а 9.00 Глеб Лабадзенка і Сяргей Тарасаў праводзяць аўтобусную экскурсію “Да Усяслава Чарадзея ў Гарадзішча” https://festguides.by/program/da-usyaslava-charadzeya-u-garadzishcha/. Адпраўной кропкай вандроўкі будзе Менск, але і ён сам — яго гісторыя, яго вытокі — будуць галоўнай “зоркай” маршруту. Збіраемся каля “ПІШЧАЛАЎСКАГА ЗАМКУ” — сумна вядомага будынку, дзе месціцца следчы ізалятар № 1. Чаму будзе гаворка пра гэты будынак — адказ падчас экскурсіі. Захоўваем інтрыгу:) Вытокі летапіснага Менска — на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча Х стагоддзя ў аднаіменным пасяленні ГАРАДЗІШЧА. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта, калі ўлічыць навакольны рэльеф, 9-ці павярховага дому вышыня!) пад аповед спадароў Глеба і Сяргея можна сабе ўявіць ход той бітвы, якая стала першым успамінам пра горад Менск! А ўнікальныя артэфакты Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў) зробяць жыцце людзей таго часу больш зразумелым. Адным словам — прэм’ера новай экскурсіі Віаполя, прэм’ера новай музейнай прасторы, прэм’ера... не скажам чаго, але нашыя турысты разрэжуць стужку і будуць першымі, хто ступіць (ноччу скончылі будаваць і даслалі здымак).

14 красавіка а 12.00 Jaraš Mališeŭski праводзіць экскурсію "Менскія згукі” у Высокім Месце — гістарычным цэнтры сталіцы https://festguides.by/program/menskiya-zguki/. Збіраемся каля Менскай Ратушы — будзе і экскурсія, і музыка! Падчас гэтага шпацыру будзем знаёміцца з помнікамі, якія захаваліся на Рынкавым пляцы і ў ягоных ваколіцах. Згадаем тыя цікавыя пабудовы, якім не пашчасціла, але пра якія ёсць што апавесці. Пагутарым пра людзей — знакамітых, значных ды выбітных, а часам і незвычайных. А разам са словам загучыць і музыка — разнастайныя беларускія духавыя інструменты. Ад дуды да акарынаў, ад дудак да пішчыкаў, ад варгана да жалейкі — кожны з названых і неназваных мае агучыць ды аздобіць сваімі галасамі нашае падарожжа ў часе сённяшнім і старадаўнім.