RU
Главная / Новости
8 апреля 2019 г.
Віаполь - партнер Фэсту экскурсаводаў
Віаполь выступіў партнерам Х Фэсту экскурсаводаў. Для нас гонар трошкі падтрымаць Фэст! Дзякуй вялікі людзям, якія робяць. Робяць штосьці добрае, а не проста гавораць пра тое, што трэба рабіць штосьці доброе. Едуць у Курапаты, арганізуюць Фэст экскурсаводаў, ствараюць музей за свае грошы.
Усе на Фэст — дзесяты, юбілейны! https://festguides.by/program/
А Віаполь у рамках Фэсту ладзіць тры экскурсіі, 2 з якіх аўтобусныя з выяздам за горад, как нашым турыстам было лягчэй.
13 красавіка а 9.00 Нэллі Назарава праводзіць аўтобусную экскурсію ў Трасцянец-Благаўшчыну. Пачатак вандроўкі — плошча Перамогі, аўтобус будзе стаяць каля музею РСДРП. https://festguides.by/pr…/memorial-trostenec-simvol-pamyati/

14 красавіка а 9.00 Глеб Лабадзенка і Сяргей Тарасаў праводзяць аўтобусную экскурсію “Да Усяслава Чарадзея ў Гарадзішча”. Адпраўной кропкай вандроўкі будзе Менск, але і ён сам — яго гісторыя, яго вытокі — будуць галоўнай “зоркай” маршруту. Збіраемся каля “ПІШЧАЛАЎСКАГА ЗАМКУ” — сумна вядомага будынку, дзе месціцца следчы ізалятар № 1. Чаму будзе гаворка пра гэты будынак — адказ падчас экскурсіі. Захоўваем інтрыгу:) https://festguides.by/…/da-usyaslava-charadzeya-u-garadzis…/

14 красавіка а 12.00 Jaraš Mališeŭski праводзіць экскурсію "Менскія згукі" https://festguides.by/program/menskiya-zguki/. Збіраемся каля Менскай Ратушы — будзе і экскурсія, і музыка! Запісвацца на гэтую бясплатную экскурсію трэба на старонцы Фэста