RU
Главная / Новости
9 сентября 2018 г.
ГРАНД КІРМАШ у Палацы Радзівілаў
29 верасня Нясвіж запрашае на традыцыйнае восеньскае свята — “ГРАНД КІРМАШ
у Палацы Радзівілаў”! Гранд кірмаш адбудзецца ў центральным двары Палаца. Шукайце там і пляцоўку ВІАПОЛЯ — будзе цікава і весела!
Як пішуць на сваёй старонцы сябры з Нясвіжа https://www.facebook.com/events/498561723945458/:
"Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” і Музычны Дом “Класіка” запрашаюць усіх на кірмаш ў 20-30-я гг. мінулага стагоддзя, у мястэчка Нясвіж!
У кірмашы будзе актыўна удзельнічаць Этнакрама “Рагна”, якая прывязе унікальныя аўтарскія вырабы звыш 40 беларускіх майстроў — сувеніры і падарункі ў беларускім традыцыйным стылі: кераміка, саламяныя рэчы, лазовыя прылады, вырабы ткацтва і з дрэва, нават металічныя — ліццё і кованку, мыла і шмат-шмат усяго для побыту і дабрабыту, а таксама ўпрыгожванні.
А за ежу на кірмашы адказвае Свята роднай ежы “УСЁ СВАЁ”! Будзе сапраўднае восеньскае свята ўраджаю ад 20 фермераў і гастраэнтузіястаў са свежым хатнім хлебам, салам, слімакамі, агароднінай, незвычайнымі закаткамі, духмянымі супамі з гарбуза, вяленымі слівамі, травянымі гарбаткамі, сырамі, пасцілой і іншымі прысмакамі для дарослых і дзяцей!
Але будзьце пільнымі, бо тыя часы ў Заходняй Беларусі былі ой “цікавымі” — не пападзіцеся ў рукі кантрабандыстаў ;-), а то яны маюць здольнасці прадаць “тое, што не трэба”. А як Вы набудзеце “тое, што не трэба” — то і крычыце-завіце потым жаўнераў. Часам кантрабандысты называюць сябе артыстамі Тэатра-фрай і вытвараюць розныя цікавосткі: спяваюць песні, расказваюць байкі, сцэнкі паказваюць, акрабатычныя нумары, гандлевыя атракцыёны, дый іншыя правакацыі вытвараюць.
Але будзе на кірмашы і легальная кантрабанда ад падпольнай кавярні “Бутлегер” з напоямі для дзяцей і дарослых!"

Развернем і мы — ВІАПОЛЬ — там сваю пляцоўку-клюб! Паненкі і панове Віаполя ў стылевых строях гатуюць на кірмаш свае незвычайныя сюрпрызы і забавы для ўсіх жадаючых!
Вядома, запрашаем!