RU
Главная / Новости
26 мая 2018 г.
Пра сувеніры з Беларусі
Сувеніры з Беларусі — вельмі складаная справа. Якасныя — такая ж рэдкасць, як і якасная экскурсія:) 25 год назад задумаліся: а якія сувеніры раздаваць, как турысты карысталіся імі і заўжды мелі наш кантакт? Былі: падстаўкі пад кубкі; шакаладкі з наклейкамі з помнікамі Беларусі; утульная падстаўка пад мабільныя тэлефоны... Самая горшая ідэя былы — календарыкі (іх трэба/можна раздаваць у снежні-студзені, калі турыстаў мала; а потым — як лыжы летам).
А потым мы убачыли закладкі кітайскія — якія прыгожыя! Гэта была картонка з надпісам іерогліфамі, а зверху наклеены ліст эўкаліпту, сапраўдны:). And laminated. І гэтая ідэя — але без іерогліфаў і лісцікаў:) — стала нашым асноўным сувенірам, якія вырабляем накладам 30 000 на год. На беларускай мове, на рускай, на ангельскай; для розных напрамкаў (MICE, экскурсіі, туры); розныя куткі Беларусі (на поўнач Беларусі, на захад etc...).

І нашая закладка з слоганам "Закладкі для тых, каму падабаецца чытаць і вандраваць" — аказалася добрый ідэяй. Таму што нашыя турысты чытаюць — бо як інакш вытрымаць цэладзённыя экскурсіі па далекіх кутках, дзе не ступала нага турыста да нас? Вось новая порцыя — фотаздымкі на закладках — як заўседы і як усюды на сайце — зробленыя супрацоўнікамі фірмы...
Але дылема — што рабіць з KINDLE? Можа, вокладку рабіць для KINDLE???