RU
Главная / Новости
2 декабря 2017 г.
Экскурсія на Палессе
Па "матывах" 2-дзеннай экскурсіі, арганізаванай Нацыянальным агентствам по турызму па Палескім рэгіёне. Экскурсаводам запрасілі быць нашу Таццяну Яцкевіч. Мы ў Віаполі многа робім такіх экскурсій (поўнасцю такі маршрут ці часткова), і ту можна пра што сказаць. Кобрын — цікавы горад — але музей Суворава... навошта ен ў Беларусі? Пінск — пэрліна Палесся, мы так і назвалі нашу экскурсію і нават зрабілі зборную 2-дзенную экскурсію Пінск — Моталь раз на месяц вясной-летам, але... Адна гасцініца ў Пінску, прыгодная для турыстаў дэ-юрэ і непрыгодная дэ-факта. Адзін цудоўны экскурсавод ў Пінску — паважаная Таццяна Хвагіна. Няма каларытнай фірмовай крамы Мотальскіх прысмакаў. Цеплаход па Піне — дзядуля сучаснага караблебудавання з папсовым музычным рэпертуарам і галубенькай фарбачкай ў 7 пластоў...
Вывад: цудоўны горад з вялікай турыстычный будучыняй. А які клімат! А комплекс Францысканскага кляштару, драўляная забудова, адрэстраўраваныя камяніцы, лепшае ў Беларусі студэнцкае мястэчка Палескага дзяржуніверсітэта (дацэнтам якого маю зашчыт быць:).
А рэкі Піна і Прыпяць, якія зліваюцца і разліваюцца ў Пінску — гэта ж святовага класу гідралагічны і эстэтычны фенамен! І турыстычны.