RU
Главная / Новости
11 сентября 2017 г.
Усе ў Нясвіж 01.10!
“Ёсць час для палявання, а ёсць — для балявання”
Актывацыйная пляцоўка Турысцкай кампаніі “Віаполь” не дасць засумаваць у восеньскай дэпрэсіі! 1 кастрычніка запрашаем на “Паляўнічы пікнік у Палацы Радзівілаў”. Пікнік перанясе нас у пачатак мінулага стагоддзя. Мы станем сведкамі сустрэчы князя Манака — Луі і Альбрэхта Радзівіла. Антураж, музыка, элементы вопраткі і гісторыі, што будуць адбывацца — усё звязанае з тым часам...
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” і Музычны Дом “Класіка” запрашаюць вас 1 кастрычніка на “Паляўнічы пікнік у Палацы Радзівілаў” у Нясвіж. Увесь дзень у палацы рыхтуюцца да сустрэчы князя Луі з Манака. Альбрэхт Радзівіл са сваёй дачкой Эльжбетай падрыхтавалі дарагому госцю паляванне ў сваіх лясных абшарах. Мы станем сведкамі сустрэчы князя Манака — Луі і Альбрэхта Радзівіла. Пікнік перанясе нас у пачатак мінулага стагоддзя. Антураж, музыка, элементы вопраткі і гісторыі, што будуць адбывацца — усё звязанае з тым часам.
Як казалі Радзівілы: “Ёсць час для палявання, а ёсць — для балявання”, баляванняў не будзе ў гэты дзень, але святочны настрой і паляўнічыя гісторыі гарантаваныя. Спецыяльна запрошаныя госці — гурт паляўнічай музыкі BEKAS з Драгічына здзівіць і парадуе сваім майстэрствам перадаваць гукі птушак і звяроў, а таксама паляўнічымі песнямі і музыкай.
Шэф пікніка — выбітны Віктар Шалкевіч парадуе жартамі і музычнымі сюрпрызамі. Напрацягу ўсяго дня ў дворыку палаца адбудуцца гульні і забавы са смаргонскім мядзьведзем — выхаванцам Радзівілаўскай акадэміі. Актывацыйная пляцоўка Турысцкай кампаніі “Віаполь” не дасць засумаваць у восеньскай дэпрэсіі. А дэгустацыя чайных напояў сагрэе і ўзбадзёрыць. У турыстычным маршруце па пакоях вы сустрэнецеся з Эльжбетай Радзівіл і пачуеце паляўнічыя гісторыі і легенды, а таксама зазірнеце у выставачную залу на рэтра-выставу, прысвечаную жыццю Заходняй Беларусі напачатку мінулага стагоддзя, якая ў гэты дзень завяршае сваю работу.
Будзем удзячныя, калі вы падтрымаеце ў сваім абліччы стылізацыю эпохі 20-30-х гг. ХХ ст. Прыязджайце да нас з роднымі і сябрамі, бо Нясвіжская зямля заўсёды радая вітаць дарагіх гасцей!

Квіткі: 16 руб. для дарослых, 8 руб. для школьнікаў і студэнтаў.