[https://www.facebook.com/umetskymaxim] — «Вандроўка з Глебам Лабадзенкам» Адбылася чарговая і неверагодная вандроўка з турысцкай кампаніяй «Віаполь» і курсамі беларускай мовы «Мова Нанова». Глеб Лабадзенка распавёў нам шмат цікавінак і завёў усіх……. у ПЯЧОРУ ЦМОКА!!! Пачалі з Бягомля, потым у вёсцы Параф’янава пабачылі касцёл у гонар Панны Марыі 1630 года. У Сітцах — паглядзелі на сядзібу, што належыла Бжастоўскім а з канца 18 стагоддзя — Дамейкам. Таксама пабачылі Спаса-Праабражэнскую царкву ў Порплішчы. Самае прыгожае месца гэтай вандроўкі — Глыбокае. Паглядзелі і ўвайшлі ў падзямелле храма Успення Божай Маці. А потым было самае экстрэмальнае, На беразе возера Гінькава — мы пачалі шукаць пячору беларускага Цмока. З 38 чалавек якія былі на экскурсіі, 23 з іх залезлі ў пячору Цмока. Ва ўсіх былі добрыя ўражанні, усе былі задаволены, што зрабілі гэта) Напрыканцы вандроўкі, мы наведаліся ў храм імя Святога Тадэвуша, які знаходзіца ў Лучаі, прыгожая музыка на ўваходзе дадала файнага настрою ў гэтай неверагоднай экскурсіі. Дзякуй!
Комментарий "Виаполя": Зборная экскурсія 31 кастрычніка 2015 г. "Мова Нанова запрашае да Цмока" ў рамках сумеснага праекту турфірмы Віаполь і курсаў Мова Нанова: Бенефіс знаўцы з Глебам Лабадзенкам. Маршрут экскурсіі Бягомль — Параф'янава — Сітцы — Порплішча — Глыбокае — Празарокі — Сахновічы (Пячора Цмока) — Лучай. Менеджэр і забяспячэнне экскурсіі Насця Страхава. Экскурсавод Глеб Лабадзенка