Зайздросцьце тыя)) хто не паехаў сёння 16 жніўня ў вандроўку!! Асабліва студэнты курсаў Мова Нанова. Вы скажаце чаму??? 1) Вандроўка мела назву “Мова Нанова запрашае да Радзівілаў” 2) Экскурсію вёў сам Глеб Лабадзенка, пра яго казаць ня трэба, Вы самі ведаеце хто ён такі і на што здольны. 3) Было ўсё вельмі цікава, шмат новых мясцін, моцных уражанняў. Адна толькі вёска Ішкальдзь чаго варта, у ёй стаіць самы стары ў Беларусі касцёл Найсвяцейшай Тройцы 1472 года. Я ўжо не кажу пра астатнія мясціны, якія мы наведалі сёння. А якія цікавыя людзі трапляліся нам на шляху! Кажу вялікі дзякуй Турыстычнай фірме Віапаль і асабліва Дар’і Лешчанка за арганізацыю гэтай вандроўкі, ну і канешне нашаму Глебу Лабадзенка за добры дзень! Глядзіце фотасправаздачу і прыходзьце на курсы Мова Нанова 8 верасня! Да сустрэчы. http://vk.com/club67183906?w=wall-67183906_66
Комментарий "Виаполя": Зборная экскурсія 16 жніўня 2014 г. "Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенкам: Мова Нанова запрашае да Радзівілаў" па маршруце Ішкальдзь — Паланечка — Вольна — Стайкі — Сталовічы — Нясвіж — Вялікая Ліпа — Новыя Навасёлкі — Вішнявец — Новы Свержань. Мэнэджэр тура Анастасія Страхава, гід Дар'я Лешчанка. Экскурсавод-знаўца Глеб Лабадзенка.