Добры день, шаноўнае спадарства. Па выніках чарговай экскурсіі вельмі прыемна адзначыць, што кампанія "Віаполь" годна трымае марку найлепшага арганізатара тураў па Беларусі. Сардэчна дзякую гіду Ларысе Сіначкінай за выдатную працу на зорным экскурсійным маршруце Мір-Нясвіж 13 ліпеня. Асабліва ўразіла, як экскурсавод знайшла падыход не толькі да дарослай аўдыторыі, але і да падлеткаў, якія адклалі свае гаджэты, цікавіліся зместам, задавалі пытанні. Экскурсія прайшла ў вельмі камфортнай атмасферы для ўсіх ўдзельнікаў. Змястоўна і без перагрузкі, сістэмна і адначасова цікава. Дзякуй вялікі. Алена Палейка, Мінск
Комментарий "Виаполя": Зборная экскурсія "Помнікі Міра і Нясвіжа" 13 ліпеня 2026 г. па маршруце Мір - Нясвіж https://viapol.by/assembly/1.1.htm. Менеджары і забяспячэнне экскурсіі Святлана Іоська, Настасся Нечаева, Дар’я Мароз, Дзяніс Занкевіч. Экскурсавод Ларыса Сіначкіна