Добры дзень, шаноўныя супрацоўнікі "Віаполь". Хачу сардэчна падзякаваць Яўгеніі Данілавай (Дуко) за выдатную экскурсію 11 красавіка па цудоўным маршруце "Чароўны ліхтар Ашмян". Вельмі ўразіў прафесіяналізм — глыбокія гістарычныя веды, якія падаюцца метадычна дасканала — даступна, цікава, нязмушана і эмпатычна. Шчыра ўражвае насычаная праграма, а таксама бездакорна, па хвілінах адпрацаваная лагістыка маршрута, арганізацыя наведвання аб'ектаў і прыпынкаў, харчавання. З павагай і ўдзячнасцю за вашу працу, Алена Палейка
Комментарий "Виаполя": Зборная экскурсія "Чароўны ліхтар Ашмян" 11 красавіка 2026 г. па маршруце Ашмяны — Жупраны — Кушляны — Жодзішкі — возера Свір — Міхалішкі https://viapol.by/assembly/1.36.htm. Менеджары і забяспячэнне экскурсіі Святлана Іоська, Настасся Нечаева, Дар’я Мароз, Дзяніс Занкевіч. Экскурсавод Яўгенія Данілава (Дуко)