RU
Главная / Отзывы
21 сентября 2025 г.
Маслоўская і кампанія, г. Мінск
Гальшаны
Мы аб’ехалі з Віаполем амаль усю Беларусь. Доўга жывем, шмат бачылі. На гэты раз (20 верасня) разважалі, чым яшчэ парадуе або здзівіць нас любімая фірма на маршруце з паэтычнай назвай “Там б’е крылом гісторыя сама” . Віаполь не падвёў, як заўсёды, парадаваў падарожнікаў цікавымі аб’ектамі і высокім прафесіяналізмам. Мы ўбачылі выдатныя помнікі гісторыі і архітэктуры, маляўнічыя краявіды, пачулі карысную інфармацыю на цудоўнай беларускай мове ад высакакласнага экскурсавода і прывабнай дзяўчыны Вольгі Жвірко. Цёплае сонечнае надвор'е, утульны аўтобус з прыемным кіроўцай, смачны абед, якім нас пачаставалі ў Гальшанах, што яшчэ трэба, каб атрымаць задавальненне і асалоду ад падарожжа? Марым аб новай вандроўцы з Вольгай (і ўжо плануем яе). Зычым нашаму ўлюбёнаму ў родную Беларусь экскурсаводу плённай працы!
Гарадко Ала, Зялёная Ларыса, Лоўчая Людміла, Маслоўская Таіса, Міхайлоўская Людміла, Усцінава Ларыса.
Комментарий "Виаполя": Зборная экскурсія "Там б’е крылом гісторыя сама" 20 верасня 2025 г. па маршруце Іўе — Суботнікі — Жамыслаўль — Гальшаны — Баруны — Крэва https://viapol.by/assembly/1.25.htm. Менеджэры і забеспячэнне тураў Святлана Іоська, Анастасія Нячаева, Дар'я Мароз, Юлія Талстая, Таццяна Карпіцкая. Экскурсавод Вольга Жвірко (Краскоўская)