Ужо другое дзесяцігоддзе вандруем з фірмай “Віаполь” па роднай Беларусі. Заўсёды верныя гэтай фірме, любім яе экскурсаводаў. У вялікім захапленні ад вандроўкі 7 чэрвеня па маршруце Глыбокае-Будслаў-Ілава (Смак беларускіх мястэчак). Усё склалася наўпрост ідэальна: высокакласны экскурсавод, цікавыя аб’екты, інтэлігентны склад групы, смачная ежа і ветлівы кіроўца аўтобуса. Асаблівая ўдзячнасць экскурсаводу Ігару Фёдараву, з якім мы вандруем ужо другі раз (Чароўны край Пастаўскі), за цікавую падачу матэрыялу, добрае планаванне маршрутаў і бязмежную любоў да свайго краю. Лоўчая Л., Маслоўская Т., Міхайлоўская Л., Усцінава Л., Філонава Л.
Комментарий "Виаполя": Зборная экскурсія "Смак беларускіх мястэчак” 7 чэрвеня 2025 года па маршруце Глыбокае - Будслаў - Ілава https://viapol.by/assembly/1.3.1.htm. Менеджэр і арганізацыя тураў Святлана Іоська, Вольга Білецкая, Анастасія Нячаева, Дар'я Мароз, Юлія Талстая. Экскурсавод Ігар Федараў