RU
Главная / Отзывы
8 июня 2025 г.
Таццяна Фільчанкова, г. Мінск
З 2018 года мы з Матуляй разам пачалі вандраваць з любімай туркампаніяй Туркомпания "Виаполь" / Viapol Tour Operator .
Але маё першае знаёмства з Віаполем адбылося ў кастрычніку 2015 года. Потым у мяне была магчымасць ездзіць за мяжу на экскурсіі.
А вось ужо ў 2018 годзе, калі 31 студзеня ў маёй Матулі быў Юбілей 65 гадоў і мне хацелася нешта такое падарыць, каб ёй жылося цікава. Я купіла ў Віаполі тур на дзве асобы у Мір і Нясвіж. Спадзявалася, што мой бацька саставіць кампанію, але ён катэгарычна адмовіўся. Так я з Матуляй распачала з Віаполем вандраваць па Роднай Беларусі. Налічыла 26 сумесных вандровак з 2018 па 2022 года. Цудоўны час быў. Выдатныя вандроўкі. Толькі добрыя і светлыя ўспаміны. Кожная экскурсія па-свойму была цікавая. Нават калі мы былі ўжо некалькі разоў у адным і тым жа турыстычным месцы, то адзначалі, што ўсё роўна было цікава і пазнавальна.
Маёй матулі было вельмі прыемна, што на экскурсію ў Залессе нам пашанцавала з’ездзіць з самым прафесійным экскурсаводам Беларусі — Анатоліям Варавам. Яго слухаць было вельмі прыемна і глядзець на яго жэсты. Сапраўды прафесіянал!
Аўтарскія экскурсіі з Глебам Лабадзенкам нас з матуляй так моцна ўражвалі, што пастаянна ўспаміналі яго апантанасць і жаданне дзяліцца інфармацыяй з усімі турыстамі. Яраш Малішэўскі, Вольга Бялецкая, Сяргей Дзям’янаў, Таццяна Яцкевіч, Вольга Залыгіна — гэта экскурсаводы, з якімі мы часцей за ўсё ездзілі ў туры. Яны ўсе таксама выдатныя экскурсаводы і проста добрыя і сумленныя людзі.
Што датычыцца маршрутаў і месцаў, то мая матуля засталася пад уражаннем ад Здраўнёва, Мотыля, Пінска, экатрапы на балоце Ельня, шклозавода ў Бярозаўцы, Аўгустоўскага канала, палацава-паркавага комплекса Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі, музея Стараславянскай культуры ў горадзе Ветка.
Яшчэ раз Вам шчыра дзякую за ўсё!
Абавязкова са сваёй сям'ёй як дачка падрасце таксама адправімся з Вамі вывучаць гісторыю роднай Беларусі.
Поспехаў Вам і ўсяго самага найлепшага
Комментарий "Виаполя": Вандроўкі па Беларусі Таццяны і яе мамы з 2018 года...