14 верасня наша група была на экскурсіі "Па дарогах Віленшчыны". Гідам была нашым Жвірко Вольга Іванаўна. Хочам выказаць вялікае задавальненне яе пазнавальнымі прыкладамі нашай гісторыі, вельмі адукаванай мовай, гумарам і жывым характарам, што дазваляла зусім не заўважаць ні цяжкасцяў дарогі, ні невялічкага дажджу, пад які мы патрапілі. Праблемы з абедам, якія ўзніклі на месцы, яна таксама хутка парашыла і нават пабыла афіцыянткай, каб хутчэй нас накарміць. Будзем радыя і яшчэ з ей сустрэцца. Усяго найлепшага, поспехаў у працы. З павагай — Качаноўская Наталля Георгіеўна.
Комментарий "Виаполя": Зборная экскурсія "Па дарогах Віленшчыны" па маршруце Іўе — Ліпнішкі — Тракелі — Геранёны — Беняконі — Бальценікі — Гайцюнішкі 14 верасня 2024 года https://viapol.by/assembly/1.28.htm. Менеджэр і арганізацыя тураў Святлана Іоська, Вольга Білецкая, Анастасія Нячаева, Дар'я Мароз, Юлія Талстая. Экскурсавод Вольга Жвірко