RU
Главная / Отзывы
16 сентября 2024 г.
Галаграфічная індустрыя, г. Мінск
Добрай раніцы, Віталія!
Вялікі Вам дзякуй за вандроўку! Усё атрымалася вельмі добра. Я хацела напісаць падзяку таксама Марыне, але не знайшла на сайце дзе гэта можна зрабіць, таму напішу сюды.
Марына Маякіна цудоўны эксурсавод. Адпрацавала вандроўку на 150 адсодкаў. Такая малайчына! Распавядала вельмі цікава з з рознымі невядомымі цікавосткамі. Шмат пра што даведаліся ад яе. Асаблівы ёй рэспект за беларускую мову.Я разумею, як гэта бывае цяжка ўсім нам даносіць вялікі аб'ём інфармацыі, калі у большасці не вельмі вялікі досвед у валоданні мовай. Але Марына вельмі добра справілася. Адным словам, з экскурсаводам нам пашанцавала. На шчасце я ведаю, што большасць вашых экскурсаводаў цудоўныя. За гэта і падабаецца Віаполь.
Вадзіцель таксама вельмі прафесійна зладзіў сваю працу, ехалі нібы ў карэце)
Канешне, калі будзе з'яўляцца магчымасць вандраваць, то буду звяртацца да Вас абавязкова, бо з Вамі легка, прыемна і цікава.
Комментарий "Виаполя": Экскурсія для карпаратыўнай групы "Беларуская мазаіка" 15 верасня 2024 г. па маршруце Залессе - Смаргонь - Солы - Астравец - Гервяты https://viapol.by/corporate/bel-1.17.htm. Менеджэр тура Віталія Дарожкіна, Настасся Лукіна. Экскурсавод Марына Маякіна