Дабранак! 16 сакавіка ездзілі ў парк гісторыі Сула. Уражанні ад паездкі выдатныя! Нам пашанцавала з усім: сонечнае надвор'е, добрая кампанія, цудоўны гід — Наталля Жарнак, камфартабельны аўтобус. У Суле 6 гадзін праляцелі незаўважна: ганчарня, пякарня, млын, аптэка, друкарня, бровар, замак, геральдычная зала, катанне на дракары, смачны абед… І ўсюды вас сустракала незвычайная экспазіцыя і ветлівы гаспадар, які так цікава расказвае пра свой куток Вялікага княства Сула. А яшчэ нам дасталася шмат бонусаў. Ад парку Сула — самы вялікі блін, масленічныя танцы і забаўкі. А ад прыроды — прылёт першых буслоў і чароўнае з'ява Гало. Дзякуй турыстычнай кампаніі Віяполь за цудоўную паездку. Асобны дзякуй Наталлі Жарнак і нашаму кіроўцы Валерыю. Марыя
Комментарий "Виаполя": Экскурсія "Вялікае княства Сула" для карпаратыўнай групы 16 сакавіка 2024 г. https://viapol.by/corporate/bel-2.4.htm. Менеджэр і забеспячэнне тура Анастасія Лаўрыненка, менеджэр па транспарту Анастасія Страхава. Экскурсавод Наталля Жарнак