RU
Главная / Отзывы
17 марта 2024 г.
Ірына, г. Мінск
Водгук на экскурсію ў Парк Сула 16.03.24.
Дзень добры, паважанае спадарства! Разам з турфірмай "Віаполь" мы з сябрамі, з дзецьмі ды з добрым настроем сустракалі Маслянку ў этнаграфічным парку Сула сёлета, 16 сакавіка.
Арганізацыя свята прайшла шыкоўна, наш гід — Наталля Жарнак, вельмі прыемная жанчына, распавяла нам шмат цікавай інфармацыі, яна з лёгкасцю выкарыстоўвае беларускую мову, далікатна здолела ўсіх сабраць і арганізаваць, ніхто не згубіўся на вялікіх плошчах Сулы!
Асаблівая падзяка за пунктуальнасць нашаму кіроўцу аўтобуса, дарога была камфортнай, мы нідзе не затрымаліся.
Будзем працягваць нашае супрацоўніцтва!
Комментарий "Виаполя": Экскурсія "Вялікае княства Сула" для карпаратыўнай групы 16 сакавіка 2024 г. https://viapol.by/corporate/bel-2.4.htm. Менеджэр і забеспячэнне тура Анастасія Лаўрыненка, менеджэр па транспарту Анастасія Страхава. Экскурсавод Наталля Жарнак