RU
Главная / Отзывы
16 июля 2023 г.
Вольга Паклонская, г. Мінск
Экскурсія па Шчучыншчыне 15 ліпеня падарыла мора незабыўных уражанняў. Якое ўсё ж шчасце, што ў Беларусі захаваліся помнікі старажытнай архітэктуры, сапраўдныя «жамчужыны». Колькі цікавага пра гісторыю іх будаўніцтва, пра тыя мястэчкі, дзе яны ўзведзены, пра знакамітых, гістарычных, творчых асоб, а таксама дзіўных авантурыстаў, чыё жыццё звязаны са Шчучыншчынай, даведалася на працягу аднаго дня. Некаторыя імёны пачула ўпершыню ў жыцці, яны сталі адкрыццём. Вялікі дзякуй экскурсаводу Ярашу Малішэўскаму за тое, з якім бляскам, эрудыцыяй, пачуццём гумару ён давёў усю гэтую інфармацыю. Дзякуй кіраўнікам агенцтва за выдатную арганізацыю экскурсіі, а таксама кіроўцу Андрэю за яго прафесійнае майстэрства.
Вольга Паклонская
Комментарий "Виаполя": Зборная экскурсія "Шчучыншчына" 15 ліпеня 2023 г. https://viapol.by/assembly/1.33.htm. Менэджэр і забяспячэнне тура Святлана Іосько, Анастасія Нячаева, Дар'я Мароз. Экскурсавод Яраш Малішэўскі