RU
Главная / Отзывы
19 июля 2022 г.
anvika_i, Інстаграм
Чароўны ліхтар Ашмян. Ашмяны-Жупраны-Кушляны-Жодзішкі-в.Свір-Міхалішкі. Зусім маленькія мястэчкі з самабытнасцю і свядомасцю. Цудам захаваная сінагога ў Ашмянах, сядзіба Ф.Багушэвіча ў Кушлянах з драўлым домам і ўсімі іншымі прысядзібнымі будынкамі, камянём, дзе гаспадар хаваў свае рукапісы на роднай мове і, галоўнае, слушнай думкай, што адукаваны інтэлігентны чалавек павінен магчы казаць з расейцамі па-руску, палякамі — па-польску, ангельцамі — па-ангельску, а ў сваім доме — па-беларуску, і пачуваць сябе пры гэтым натуральна. Вадзяны млын 300-400гадовага ўзросту з драўляным колам у Жодзішках.
Лысая гара і возера Свір.
І дамінанта — жамчужына сармацкага барока-касцёл архангела Міхаіла ў Міхалішках, упрыгожаны італьянцамі і падобны на лёгкія пер’явыя аблокі з пуці, анёламі і іншымі жыхарамі нябёсаў.
Шчыры дзякуй @viapolbelarus за магчымасць наведаць, дакрануцца і захапіцца. Сам ніколі не даедзеш!
І чудоўнаму высокапрафесійнаму гіду Жені Дуко менавіта за вытанчанае, інфармацыйнае і дакладна арганізаванае падарожжа!
Комментарий "Виаполя": Зборная экскурсія «Чароўны ліхтар Ашмян» по маршруце Ашмяны - Жупраны - Кушляны - Жодзішкі - возера Свір - Міхалішкі https://viapol.by/assembly/1.36.htm. Менэджэр і забеспячэнне тура Святлана Іоська, Настасся Нечаева. Экскурсавод Яўгенія Дуко