RU
Главная / Отзывы
5 февраля 2022 г.
Tatsiana Pechan, г. Мінск
Пост-падзяка і адказ на пытанне: "Чаму я люблю вандраваць з Туркомпания "Виаполь" / Viapol Tour Operator?"
Па-першае, вандроўка з Віяполем — гэта заўсёды якасныя прыгоды, з лепшымі экскурсаводамі, на добрых аўтобусах або мікрааўтобусах, з прафесійнымі кіроўцамі.
Па-другое, маршруты тураў абнаўляюцца, а таксама складаюцца новыя экскурсійныя праграмы.
Па-трэцяе, вельмі проста замаўляць і аплочваць экскурсіі.
Па-чацвертае, заўсёды ў сборныя туры з Віяполем адпраўляюцца добрыя турысты, якім цікава падарожнічаць і яны матываваны слухаць уважліва, паважаюць другіх турыстаў групы.
Па-пятае, Віяполь любіць сваю працу; Галина Рамуальдаўна сабрала такую прафесійную каманду, што толькі можно апладыраваць; і, канешне, пастаянныя турысты вандруюць са зніжкай (у мяне 15%), а таксама пенсіянерам і дзецям дадатковая сацыяльная зніжка.
Шмат яшчэ чаго можна пералічыць)))
Але я ўжо спынюся.
Падзялюся фота- і відэасправаздачай з сённяшняй экскурсіі па маршруту "Нясвіж і Мір" з выдатным Jaraš Mališeŭski
Шчыра дзякую за найлепшую вандроўку!
Усё прайшло на выдатна.
Я задаволена на 100%
А дома мяне чакае кніга — гістарычны раман "Багуслаў Радзівіл: Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага" украінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай у перакладзе на беларускую мову Наталкі Бабінай, выдавецтва Андрэя Мікалаевіча Янушкевіча Andrej Januskevic.
Усім жадаю добрых выхадных!
Адпачывайце цікава!
Комментарий "Виаполя": Зборная экскурсія "Помнікі Міра і Нясвіжа" 5 лютага 2022 г. https://viapol.by/assembly/1.1.htm. Менеджэры і забяспячэнне тура Святлана Іоська, Настасся Нячаева. Экскурсавод Яраш Малішэўскі