Пост у Інстаграме Пра вандроўку ў Лагойск і адпачынак на сядзібе ў пчаляра "Гаенскія вытокі " разам з @viapolbelarus Паездка атрымалася шыкоўная і вельмі насычанная! Прысвечана была заканчэнню вучэбнага года. Ездзілі ўсім класам — і дзеці, і дарослыя. Менавіта таму экскурсія павінна была быць і цікавай і, і разнастайнай,і, каб дзеткі не стаміліся і не засумавалі. Так і адбылося! Напрамак наш быў у старажытны Лагойск, да рэшткаў некалі велічнага замку знакамітых магнатаў ТЫШКЕВІЧАЎ. І канешне аповед пра гэты род, пра замак, пра першы музей на тэрыторыі нашай краіны, які менавіта і з'явіўся тут і артэфакты музею былі вельмі і вельмі знакамітыя на ўвесь свет і ўяўлялі вялікую каштоўнасць нават і ў тыя часы (а што казаць, калі б захавалася хоць маленькая частка таго багацця у нас, то ўявіце сябе, якая б гэта была ГЛЫБА!) А што засталося? Адна невялікая кніжыца ў месным музеі, пара гаспадарчых будынкаў, троху рэшткаў замку, але парк у Англійскім стылі захаваўся. Прыемна было па ім прайсціся і ўявіць сябе напрыклад, князёўнай. А каштоўныя артэфакты "разбраліся" па музеях Еўропы і Масквы. А сам замак у 1944 годзе зруйнавалі Акрамя прагулкі па парку ў Лагойску ёсць яшчэ што паглядзець, але трэба абавязкова каб быў гід, які зацікавіць і лагічна прывядзе ў парк Менавіта такая была ў нас -Яўгенія @jauhienija. Адным словам - ЯНА ВЕДАЕ ЎСЁ І НАВАТ БОЛЬШ! Мы аказаліся ў яе добрым палоне.
Комментарий "Виаполя": Экскурсія для школьнікаў 30 мая 2021 г. "Гаенскія вытокі" па маршруце Лагойск — аграсядзіба "Гаенскія вытокі" — Раубічы https://viapol.by/corporate/bel-1.14.htm. Менеджэр і забеспячэнне тура Дар'я Прэснякова, Настасся Валадашчык. Экскурсавод Яўгенія Дуко. На здымку - палац Тышкевічаў на малюнку Напалеона Орды