Пост у Інстаграме @anvika_i Алесь Лось — чалавек-аркестр, чалавек — найцікавейшы распавядальнік, чалавек — захавальнік музычнай спадчыны Беларусі. У сваей сядзібе "Хутар Дудара" зрабіў унікальны музей музычных інструментаў, некаторыя з якіх змайстраваў сам, і шчыра, таленавіта і сакавіта дзеліцца з наведвальнікамі ўсім, што ведае і мае. Сур'езная, але ж лёгка пададзеная інфармацыя пра генезіс музычных інструментаў і музыкі ўвогуле, выкананне на іх жа з падпеўкамі і падтанцоўкамі, прыемны гумар і інтэлігентнасць ва ўсім зрабілі мой час у гаспадара напоўненым і надзвычай прыемным. Шчасце, што ёсць такія асобы!!! Шчыры дзякуй!!! І канешне, @viapolbelarus за магчымасць дакрануцца да гісторыі, якая і ёсць наша сённяшняе жыццё!
Комментарий "Виаполя": Зборная экскурсія 11 красавіка 2021 г. "Налібокскія краявіды" па маршруце: Тупальшчына — Івянец — Вялае — Налібокская пушча — Экасцежка — Арт-сядзіба "Хутар Дудара" http://viapol.by/assembly/4.8.htm. Менеджэры і забяспячэнне тура Святлана Іоська, Настасся Лаўрыненка, Настасся Нечаева. Экскурсавод Таццяна Яцкевіч