RU
Главная / Отзывы
9 июля 2019 г.
Tatsiana Pechan, г. Мінск
Пост на Facebook:
"У мяне ўжо склалася традыцыя: кожны год пачынаць свой выкладчыцкі водпуск з цікавай экскурсіі па роднаму краю з Туркомпания "Виаполь" / Viapol Tour Operator :) Так, учора 7 ліпеня я ўпершыню пабывала ў сталіцы беларускага Палесся — Пінску! Шчыра дзякую Таццяна Яцкевіч, Сяргей Дзем'янаў, а таксама кіроўцу аўтобуса Алегу і ўсім турыстам, з якімі было прыемна вывучаць і даследваць прыгажосць Палесся! 15 гадзінаў праляцелі так хутка, што нават адлегласць у 620 кіламетраў не адчулася. ПІНСК сапраўды мяне ўразіў сваім хараством! Касцёлы, цэрквы, навучальныя ўстановы, скульптуры, набярэжныя рэк Піны і Прыпяці ... — такія цудоўныя і чароўныя, што гэта ТРЭБА БАЧЫЦЬ! Роман Нефидович (Roman Nefidovich), ты маеш рацыю, што кожны, хто цікавіцца палескай культурай павінен наведаць Пінск;)
Сябры наступны тур з Viapol у Пінск 7 верасня (https://viapol.by/assembly/1.8.htm). Майце на ўвазе. А я ў сваю чаргу збіраюся працягваць знаёмства з палескім краям — 12 ліпеня (пятніца) паеду на Ўсход Палесся: Гомель — Ветка
Галина Рамуальдаўна, ад усяго сэрца дзякую Вам за такую выдатную калекцыю тураў па Беларусі! Вашыя супрацоўнікі — лепшыя, а #Віаполь — ❤️!"
Комментарий "Виаполя": Зборная экскурсія 7 ліпеня "Жамчужына Палесся" ў Пінск https://viapol.by/assembly/1.8.htm. Менеджэр і забяспачэнне экскурсіі Святлана Іоська, Настасся Валадашчык, Настасся Тітко, Алена Жэрка. Экскурсаводы Таццяна Яцкевіч, Сяргей Дзем'янаў