RU
Главная / Отзывы
22 апреля 2019 г.
Марыя Лушычава, г. Мінск
Трэці год з'яўляюся актыўным удзельнікам Фэста экскурсаводаў. З задавальненнем наведваю па некалькі экскурсій у дзень. Вельмі прыемна ўсё больш пра горад, у якім жывеш. Сення хочацца выказаць падзяку аўтару найцікавейшай вандроўкі па Мінску Ярашу Малішэўскаму. Учора, 14 красавіка, ён апавядаў пра Верхні горад на сваёй экскурсіі «Менскія згукі». Думаю, што выкажу ўражанне кожнага , хто ўчора там быў. Яраш заваражыў нас сваім аповедам. І справа не толькі ў тым чароўным варгане, маленькім музыкальным інструменце, але ў самім чалавеку, улюбёным ў свой горад, яго гісторыю, у беларускую культуру ўвогуле; у чалавеку з бязмежнымі ведамі па гісторыі і культуры свайго краю і з вялікім жаданнем падзяліцца імі з другімі. Дзякуючы Вам, паважаны Яраш Малішэўскі, у маёй галаве злажылася, нарэшце, мазаіка «Верхні горад», пазлы якой мы з сяброўкай шукалі і ў розных артыкулах у інтэрнэце, і на былых экскурсіях, і на шыльдах дамоў Верхняга горада. Дзякуй Вам таксама за прыгожую беларускую мову, на якой Вы вялі свой аповед, за тыя цудоўныя мелодыі, якія ліліся з народных беларускіх інструментаў і напаўнялі нашы сэрцы любоўю да свайго краю і гонарам за яго. Даведалася з інтэрнэта пра выданне Вамі кнігі пра музычныя інструменты для дзяцей. Вельмі б хацелася, каб наступнай Вашай кнігай была кніга па гісторыі для школьнікаў, такой лагічнай, лаканічнай, зразумелай і патрыятычнай, як Ваш аповед. Упэўнена, што толькі ў такім выпадку вырастуць сапраўдныя патрыёты сваёй Радзімы, якія не будуць цурацца сваёй мовы і свайго краю.
З павагай
Марыя Лушычава
Комментарий "Виаполя": Экскурсія ў рамках Фэста экскурсаводаў “Менскія згукі” https://festguides.by/program/menskiya-zguki/ 14 красавіка, экскурсавод Віаполя Яраш Малішэўскі