Пост на Фэйсбуку 22.09.2018 ад @Tatsiana Pechan Мая матуля зрабіла мне выдатны падарунак у вольную суботу 22 верасня!!!! — Гэта я маю на ўвазе экскурсію "Ліда — Гродна" by Туркомпания "Виаполь" / Viapol Tour Operator з файнай таленавітай прафесійнай Спадарыняй Ольга Залыгина. Справа ў тым, што ў мінулую пятніцу 14.09.2018 мама мне з сумным голасам сказала: "Як добра было б зноўку куды-небудзь з'ездзіць з Віаполем, а то неяк і выхадныя як быццам і не выхадныя ў мяне атрымліваюцца!". Я ў адрозненні ад матулі чакала 14-15.09. выхадных, каб папрацаваць і дарабіць розныя магістранцкія справы. Але ў нядзелю вечарам я зразумела, што выхадныя прайшлі ды, можна сказаць, проста праляцелі асабліва безвынікова і не цікава. Адкрыла сайт Віаполя www.viapol.by, і каляндар экскурсій на 22.09. парадаваў. Матулі даверыла выбар турыстычнага маршруту і хуценька аформіла анлайн-замову. Гэта было правільнае рашэнне. Гародня мяне — турыстку-бягунню, якая ўжо больш за 5 разоў была ў гэтым заходнім горадзе Беларусі — фантастычна ўразіла. Культурныя аб'екты, людзі, музеі, ... — ўсё сёння 22.09.2018 ззяла на Сонейку. Музычнае суправаджэнне пад час дарогі — гэта цудоўная ідэя нашага экскурсавода!!!!! Люблю вандраваць! Беларусь — МАЯ любімая КРАІНА для вандровак і адпачынку! Дырэктару туркампаніі Віаполь Галина Потаева, усім мэнаджарам, экскурсаводам і кіроўцам аўтобусаў, шчыра дзякую ад сябе і сваёй матулі за супер-якасныя вандроўкі! Хочацца пастаянна адкрываець новыя месцы на мапе роднага краю менавіта з вамі! Вы — лепшыя! P.S.: сябры, калі вам хочацца на экскурсіях па Беларусі знакамітых усё ўключана + добра арганізаванай працы, то не задумваючыся накіроўвайцеся да @віаполь! Будзеце з імі вандраваць пастаянна! Гарантую! Мая матуля гэты факт можа падцвердзіць. :)
Комментарий "Виаполя": Зборная экскурсія па маршруце Ліда - Гродна 22 верасня 2018 г. https://viapol.by/assembly/1.2.htm. Менеджэр і забяспячэнне тура Святлана Іоська, Анастасія Страхава, Анастасія Валадашчык, Анастасія Тітко. Экскурсавод Вольга Залыгіна