RU
Главная / Отзывы
19 августа 2018 г.
Tatsiana Pechan, г. Мінск
Пост на Фэйсбуку, Tatsiana Pechan, 19.08.2018
24 гадзіны таму я вярнулася з крутой вандроўкі па беларускаму краю — "Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенка (Gleb Labadzenka): "Мова Нанова запрашае да Цмока". Збіралася ўчора напісаць водгук, але вырашыла ўзяць тайм-брэйк. З раніцы сёння пераглядзела фотаздымкі з тура і палезла шукаць на сайце Туркомпания "Виаполь" / Viapol Tour Operator новую вандроўку з прыгодамі і сюрпрызамі ад спадара Глеба Лабадзенка (Gleb Labadzenka), але пакуль не знайшла. Трохі сумна і шкада, што ўсе тры БЕНЕФІСЫ "Мова Нанова запрашае" ўжо абкатаны, а новых яшчэ не абвесцілі. Такія пачуцці як пасля прачытанай добрай кнігі або наведання класнай тэатральнай пастаноўкі.

Зачапілі маё сэрца гэтыя "Бенефісы Знаўцы з Глебам Лабадзенкам". Яны ўсе дзівосна цікавыя, неверагодна насычаныя анекдотамі, прыгодамі па такой каштоўнай каларытнай гістарычнай спадчыне, што проста слоў знайсці не магу.
Супер, крута і проста фантастычна класна!
Сябры, сачыце за абвесткамі туркампаніі Віаполь, падпісвайцеся на старонку Глеба Лабадзенкі — і шчасце прыгод і добрага настрою не выязджаючы за мяжу вас накрые хваляй! :) Ня верыце?! Фотаздымкі ў студыю :) дасылаю ;) Ой, забыла падзякаваць symbal.by за файныя цішоткі "А.Б.Тадэвуш Касцюшка"! Нам з матуляй яны падыходзяць?
Хоць чымсьці мы сталі падобныя да спадара Знаўцы Глеба Лабадзенкі. :)
Комментарий "Виаполя": Зборная група 18 жніўня 2018 г. - экскурсійны праект Віаполя "Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенкам: "Мова Нанова запрашае да Цмока" https://viapol.by/assembly/6.6.htm па маршруце Лагойск — Бягомль — Параф'янава — Сітцы — Порплішча — Глыбокае — Празарокі — Сахновічы (Пячора Цмока). Менеджэр і забяспячэнне тура Святлана Іоська, Анастасія Страхава, Дар'я Лешчанка. Экскурсавод-бенефіцыяр Глеб Лабадзенка. Здымак Tatsiana Pechan