RU
Главная / Блог о путешествиях
22 апреля 2020 г.
Автор: Татьяна Яцкевич
Фото: Виаполь
Аматарам кавы і падарожжаў... Кава і падарожжы — як два бакі адного медаля. Памятаеце тое адчуванне прыемнай стомы ад новых уражанняў пасля экскурсіі і асалоду ад кожнага глытка духмянай кавы, калі адпачываеш за столікам у кавярні?! Зараз гэтага так не хапае. То, можа, адправімся з Віаполем ў падарожжа віртуальнае? І, зразумела, з кубачкам кавы. А калі сыйдзе гэтая пошасць — запрашаем на экскурсіі: “Дарогай замкаў” https://viapol.by/assembly/1.23.htm і “Пад зоркай Навагрудка” https://viapol.by/assembly/2.21.htm

Адам Міцкевіч

ГІСТОРЫЯ ДРУГАЯ. АДАМ МІЦКЕВІЧ І АЛЯКСАНДР ПУШКІН. КАВА ЦІ ГАРБАТА?

Гісторык беларускай кухні Алесь Белы піша, што нашыя продкі дастаткова рана пазнаёміліся з гэтым духмяным напоем і ўжо ў першай палове 19 ст. шмат у якіх шляхецкіх сядзібах дзень пачынаўся менавіта з кавы. Няма такой, як наша, кавы ў іншым краі,
Бо ў Польшчы, дзе жывуць старыя абычаі,
Жанчына ў доме адмысловая бывае,
Кавяркай званая. Яна і здабывае
У горадзе або ў віціннікаў зярняты
І варыць так, як кажа вопыт ёй багаты,
Каб кава мокай пахла, як бурштын, ірдзела,
Чарнела, як вуголь, і вязкасць мёду мела.


Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку

Пазналі гэтыя радкі? Так, гэта паэма Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо апошні наезд у Літве”. З паэмы вынікае, што ў больш заможных шляхцічаў за прыгатаванне кавы адказвала асобная служанка — “кавярка”.

Кавярка, устаўшы рана,
Паставіць чайнікі, у малочную ступае
І лёгка свежы белы цвет збанкоў згартае
У дробненькі прыгожы посуд філігранны –
Для кожнай філіжанкі свой вяршок смятанны.


Духмяны напой гатавалі не толькі зранку, але і ўдзень, калі ў сядзібе збіраліся госці.

Мужчын і дам асобнай частавалі ежай:
Разносіць посуд пачалі для кавы свежай,
Дык на падносах, хораша размаляваных,
Дыміўся рад пахучых чайнікаў бляшаных,
Стаялі пазалочаныя філіжанкі,
А побач — дробныя гарнушкі для смятанкі.


Гэтыя радкі з паэмы сталі сапраўднай одай “каве па-польску”. Гатавалі яе проста: залівалі кіпенем і давалі настаяцца. Асобна падавалі вяршкі.

Музей-сядзіба Адама міцкевіча ў Завоссі

У 1824 г. Міцкевіч назаўсёды пакінуў родныя мясціны. Санкт-Пецярбург, Адэса, Крым, Масква і зноў Санкт-Пецярбург — такімі шляхамі не па сваёй волі вандраваў паэт. У Санкт-Пецярбургу ў той час у адрозненне ад Масквы любілі каву і нават аддавалі ёй перавагу перад гарбатай.
Адам Міцкевіч хутка пазнаёміўся з Аляксандрам Пушкіным. Цікава, а што любіў гэты знакаміты паэт? Біёграфы Пушкіна падлічылі, што ў сваіх творах ён узгадвае каву больш за 20 разоў, а гарбату больш за 100! Падаецца, усё відавочна. Але не так усё проста! Лісты А.С. Пушкіна і ўспаміны яго сучаснікаў сведчаць, што па пецярбургскай завядзенцы ён аддаваў перавагу каве, а не гарбаце: “…когда хотелось пить, ему подавали… прохладительного кофию черного…” У лісце да сваёй жонкі Наталлі 30 кастрычніка 1833 г. Пушкін, які тады знаходзіўся ў Болдзіне, піша: “Просыпаюсь в семь часов, пью кофей и лежу до трех часов”. І нават яго знакаміты герой Яўген Анегін у сваіх падарожжах п’е каву на беразе мора:

Бывало, пушка зоревая
Лишь только грянет с корабля,
С крутого берега сбегая,
Уж к морю отправляюсь я.
Потом за трубкой раскаленной,
Волной соленой оживленный,
Как мусульман в своем раю,
С восточной гущей кофе пью.


Міхайлаўское. Дом-музей А.С.Пушкіна

Любоў да кавы — гэта не адзінае, што аб’ядноўвае двух вялікіх паэтаў. Хочаце даведацца больш? Запрашаем на экскурсіі “Пад зоркай Навагрудка” і “Дарогай замкаў” https://viapol.by/belarus.htm