| ||
Маршрут 3.6.1: Рубяжэвічы — Стаўбцы — Акінчыцы — Смольня — Мікалаеўшчына — Новы Свержань | ||
Мястэчкі Беларусі… Гэта гістарычны тып паселішча ўвабраў у сябе пераходныя рысы вёскі і горада. Тут цэлы мір! Шматнацыянальныя і шматканфесійныя, у іх захаваліся старадаўнія храмы, маляўнічыя сядзібы, народнае дойлідства. Наведаем мястэчкі вярхоўяў Нёмана, пачуем пра іх багатую гісторыю, убачым храмы XVI стагоддзя, паслухаем паэзію сусветнага ўзроўню, пачуем арганны канцэрт. Коласаўская Стаўбцоўшчына — калыска натхнення. Тут на кожным кроку ажываюць яго вершы, яго літаратурныя выявы… | ||