| ||
Маршрут 2.22: Прылукі — Вялікія Навасёлкі — Юцкі — Гарадзішча — музей-сядзіба "Стары Менск" — Беларускі скансен | ||
Наваколлі беларускай сталіцы маюць нямала славутасцяў. Мы выбралі для нашага падарожжа некалькі сядзіб, беларускі скансэн (яму ўжо споўнілася 40 гадоў) і новенькую сядзібу-музей, якой толькі яшчэ пару год. Невялікая адлегласць — але яна змясціла амаль за 1 000 гадоў нашай гісторыі! Легкая і такая цікавая экскурсія прыйдзецца Вам да спадобы, спадарства! | ||