RU
Па Старавіленскім гасцінцы
Марш­рут СБ-3.13: Заслаўе — Вязынка — Ракуцёўшчына — Маладзечна (з абедам)
Старавіленскі гасцінец… У даўнія часы гэта была адна з самых ажыўленых магістраляў нашага краю. Уздоўж яе размяшчаліся мястэчкі і вёскі, шляхецкія сядзібы, паштовыя станцыі і карчмы. На працягу стагоддзяў тысячы падарожнікаў хто пешшу, хто верхам, хто ў карэце адольвалі вярсту за вёрстай. Але кожнаму дарога давала магчымасць пазнаёміцца з прыгажосцю прыроды, нацыянальнай культурай, людзьмі гэтага краю. Запрашаем і Вас на гэты гасцінец…
Экскурсія праводзіцца на беларускай мове