| ||
| Маршрут СБ-1.5: Валожын — Вішнева — Гальшаны — Баруны — Крэва (з абедам) | ||
| Наш маршрут уключае ў сябе маляўнічыя мястэчкі з помнікамі XIV-XVIII стагоддзяў у стылі готыкі, барока, рэнесансу, класіцызму, за імі — вялізны пласт нашай гісторыі і культуры. Варта пільней прыгледзецца ў твары гэтых старажытных паселішчаў, якія пакінулі свой значны след у гісторыі і да нашых часоў захавалі цікавыя сведчанні мінуўшчыны — велічныя замкі, старажытныя храмы і манастыры, цікавыя гісторыі і паданні...Экскурсія праводзіцца на беларускай мове | ||