| ||
Маршрут СБ-1.25: Іўе — Суботнікі — Жамыслаўль — Гальшаны — Баруны — Крэва (з абедам) | ||
Чаго толькі не сабраў у сабе, як у каштоўны куфэрак, гэты маршрут! Знакамітыя замкі, храмы розных канфесій, часткова адрэстаўраваныя старадаўнія сядзібы, манастыры і нават фамільны магільны склеп знакамітага роду Умястоўскіх. А ў «маленькім Іерусаліме» І’ўі наведаем найстарэйшую дзеючую мячэць Беларусі... Экскурсія праводзіцца на беларускай мове | ||