RU
Галоўная / Туры з Беларусі / Карпаратыўныя туры /
Бенефіс Знаўцы з Анатолем Варавам і Віктарам Корбутам: Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы
Бенефіс Знаўцы з Анатолем Варавам і Віктарам
Корбутам: Беларуская Вільня + 7 зам­каў Літвы

Крэва — Мядзінінкай (Меднікі) — Свіроніс (Свіраны) — Савічунай (Савічуны) —
Рукайняй (Рукойні) — Барэйкішкес (Барэйкаўшчына) — Сянеі Тракай (Старыя Трокі) —
Тракай (Трокі) — Вільнюс (Вільня)
2 дні/1 ноч
Падарожжа па беларускіх мясцінах сталіцы Літвы з лепшымі яе знаўцамі, наведванне за два дні 7 зам­каў вялікіх князёў літоўскіх, каштаванне страў літоўскай кухні чакаюць Вас у гэтым падарожжы… Адчуем смак агульнай гісторыі!
ПРАГРАМА
1 дзень — Выезд з Мінска а 6.00. Шлях да Вільні пройдзе праз замак вялікіх князёў літоўскіх у КРЭВЕ, пабудаваны ў XIV ст. Менавіта тут бы­ла заключана Крэўская ўнія, паводле якой Бе­ла­русь і Літва на 400 год злучыліся з Польшчай у адну дзяржаву. Перасячэнне мяжы. Аднагодак Крэўскага ЗАМАК У МЯДЗІНІНКАЙ быў улюбёнай рэзідэнцыяй караля Казіміра і яго сы­на, будучага патрона Літвы Святога Казіміра. Кіруючыся далей зробім прыпынак у вёсцы СВІРОНІС, дзе ў 1840 г. нарадзіўся заснавальнік сучаснай бе­ла­рус­кай літаратуры Францішак Багушэвіч. У САВІЧУНАЙ наведаем бібліятэку імя Ф.Багушэвіча на вуліцы Ф.Багушэвіча. У РУКОЙНЯХ наведаем касцёл, што стаіць на месцы хра­ма, дзе хрысіцлі Ф. Багушэвіча. Наступная вёска, дзе спынімся, — БАРЭЙКІШКЕС: тут у 1853-1861 гг. жыў і тварыў польска-беларускі паэт і гісторык Уладыслаў Сыракомля. Адсюль наш шлях ляжыць у СЯНЕІ ТРАКАЙ, дзе нарадзіўся вялікі князь літоўскі ВІТАЎТ. Побач — ТРАКАЙ: тут наведаем два замкі, якія будавалі за часоў Вітаўта. Гэты ўладар пасяліў у горадзе караімаў — на­род з Крыма, прадстаўнікі якога тут жывуць дагэтуль. Нас чакае АБЕД у кыбынлары — караімскім рэстаране. Пакаштаваўшы смачных караімскіх страў, адправімся ў ВІЛЬНЮ, на МОГІЛКІ РАСУ (РОСА), дзе пахаваны вядомыя беларускія, літоўскія, польскія дзеячы куль­ту­ры. Пасля вандроўкі ўладкоўваемся ў гатэлі "Comfort Hotel LT" і маем вольны час на шпацыр па вечаровай Вільні.
2 дзень — Сняданне. Высяленне з гатэлю. АГЛЯДНАЯ ЭКСКУРСІЯ ПА ВІЛЬНІ — мы ўбачым усе галоўныя помнікі гэтага горада. Пачнём вандроўку ад Вострай Бра­мы. Пабачым дом, дзе Максім Багдановіч натхніўся на стварэнне хрэстаматыйных вершаў "Слуцкія ткачыхі" і "Пагоня". Дакранёмся да муроў дамоў, дзе жылі і працавалі Адам Міцкевіч, Ян­ка Ку­па­ла, Якуб Ко­лас, Змітрок Бядуля, Вацлаў Ластоўскі, Максім Гарэцкі, Браніслаў Тарашкевіч ды іншыя вядомыя беларусы. Зазірнём у будынкі, дзе знаходзіліся беларускія гімназія і му­зей. Наведаем праваслаўныя і каталіцкія хра­мы. Пабачым мясціны, што памятаюць сляды Францішка Скарыны і Кастуся Каліноўскага. АБЕД са стравамі літоўскай нацыянальнай кухні чакае нас у адным са старажытных дамоў у цэнтры горада. Параўнаем іх з беларускімі і адчуем смак агульнай гісторыі. Падмацаваўшыся, пойдзем да месца, адкуль пачынаўся горад — да Катэдральнага пляца з КАТЭДРАЛЬНЫМ КАСЦЁЛАМ, ПАЛАЦАМ УЛАДАРОЎ ВКЛ І ЗАМКАВАЙ ГАРОЙ. Спусцімся ў сутарэнні палаца і падымемся на гару. Затым аўтобус пераязджае на стаянку ля гандлёвага цэнтра "Ozas". Вы маеце 2 гадзіны на закупы. Ад'езд у Мінск. Прыбыццё ў Мінск позна ўвечары.
Кошт для 1 чалавека:
  1 чал. у
2-месным
нумары
1 чал. у
1-месным
нумары
Гатэль у цэнтры Вільні,
нумар стандарт
Дзецям ад 6 да 16 год — мінус 17 бел. руб.

У кошт ту­ра ўключаны:
Праезд: аўтобус туркласа (відэа, гарбата, кава)
Пражыванне:
    • Гатэль Comfort Hotel LT ***, цэнтр Вільні (10 хв. пешшу да Старога гораду)
Харчаванне: 1 сняданне + 2 абеды
Экскурсіі 8 шт.:
    • Экскурсія ў Крэве
    • Экскурсія ў Мядзінінкай
    • Экскурсія ў Свіроніс — Савічунай — Рукайняй
    • Экскурсія ў Барэйкішкес
    • Экскурсія ў Сянеі Тракай
    • Экскурсія ў Тракай
    • Экскурсія на могілках Расу
    • Экскурсія па беларускіх мясцінах Вільні
Міжнародная медыцынская страхоўка
Падарункі ад аўтараў з аўтографамі:
    • спадарожнік Анатоля Варавы "От Виль­ню­са до Мин­ска"
    • камплект паштовак Віктара Корбута "Vilnius — Вільня. Сталіца Літвы ў гісторыі Беларусі"
Інфармацыйны пакет: кар­та Вільні, па­мят­ка

Дадаткова аплачваюцца:
    • віза 60 €, паслугі Візавага цэнтру 25 €
    • білет у замак Мядзінінкай — каля 2 € / 1 €
    • білет у замак Тракай — каля 5,5 € / 2,5 €
    • білет на вежу, што на Замкавай гары ў Вільні — каля 2 € / 1 €
    • білет у Па­лац уладароў ВКЛ у Вільні — каля 3 € / 1,5 €
Увага: Арганізатары ту­ра пакідаюць сабе пра­ва ўносіць пэўныя змены ў праграму ту­ра без памяншэння агульнага аб'ёму і якасці паслуг, ажыццяўляць за­ме­ну заяўленых гатэляў і рэстаранаў на раўназначныя. Час у шля­ху паказаны прыблізна. Фірма не нясе адказнасці за затрымкі, звязаныя з прастоем на мяжы, заторамі на дарогах.

Руіны Княжацкай вежы замка
На тэрыторыі замка
Вільня. Былы кляштар базылянаў і базылянак
Вільня. Вострая брама
У касцеле Св. Пятра і Паўла