RU
Вяселая Масленіца ў Дукорскім маёнтку
14 лютага — 8 сакавіка 2026 го­да
Марш­рут 7.11.4: Музейны ком­плекс "Дукорскі маён­так" (экскурсія-анімацыя)
Музейны ком­плекс "Дукорскі маён­так" шчыра запрашае на анімацыйную экскурсію "Вясёлая масленіца". На гэтай экскурсіі Вас чакаюць рэканструкцыя гістарычных падзей, узноўленыя прадметы побыту і экіпіроўкі шляхціча, касцюмы мінулых эпох, жывыя старажытныя рамёствы і жывая старадаўняя музыка і шмат іншага. І ўсё гэта зусім недалёка ад Мінску!
ПРАГРАМА
У XVI стагоддзі Дукорская сядзіба ўваходзіла ў склад уладанняў князёў Са­пе­гаў, затым належала ро­ду Завішы, Агінскім. На кіраванне Францішка Ашторпа і яго сы­на Лео­на (1786-1851г.г.) прыйшоўся росквіт сядзібы, а потым — запусценне і заняпад. Сёння новыя ўладальнікі сядзібы ўдыхнулі ў сядзібу новае жыццё. Тут пабудаваны сучасны этнакультурны ком­плекс "ДУКОРСКІ МАЁНТАК", які прадстаўляе сабой шырокую тэрыторыю, дзе кожны знойдзе занятак па душы. Стваральнікі ком­плек­су кажуць, што галоўны прынцып усіх праграм — "ажывіць" сухія гістарычныя звесткі на вачах у гледача, прымусіць старыя касцюмы, тан­цы, шляхецкае ўзбраенне, і навыкі мінулых эпох паўстаць не словамі з вуснаў экскурсавода, а жывым дзеяннем у выкананні арт-групы і майстроў ком­плек­су.

На тэрыторыі паркавага ком­плек­су ёсць адзіны ў Беларусі ДОМ-ПЕРАВЕРТЫШ — дом, які стаіць на галаве. О, там варта пабываць і выпрабаваць на крэпасць свой вестыбюлярны апарат! Ёсць таксама вінакурня — дукорскі бровар з дэгустацыяй традыцыйнага алкаголю, шматлікія МАЙСТЭРНІ. А яшчэ тут ёсць МУЗЕЙ, які ўвабраў у сябе экспазіцыі, якія адсылаюць да старажытнай гісторыі мястэчка і ўладальнікам сядзібы мінулых гадоў.

З 14 лютага па 8 сакавіка музейны ком­плекс "Дукорскі маён­так" шчыра запрашае на АНІМАЦЫЙНУЮ ЭКСКУРСІЮ "Вясёлая масленіца". МАСЛЕНІЦА — свята, калі зіма адступае, а вясна павінна ўступіць ва ўладаранне. Дзеля надыходу вясны нашыя продкі рыхтавалі пудзіла, каталіся на са­нях, пяклі бліны, хадзілі адзін да аднога ў госці, пелі песні, танчылі, палілі пудзіла. У гэтай вандроўцы Вы адчуеце дух старажытнага свята, поўны радасці, усмешак і вяселых забаў.

У праграму ўваходзіць:
    • Сустрэча, бат­лей­ка з жывой музыкай і песнямі
    • Падрыхтоўка да Масленіцы з Дамавіком
    • Майстар-клас па вырабе лялькі Марэны
    • Танцы, за­ба­вы, спальванне лялек у суправаджэнні жывой музыкі
    • Катанне на са­нях (калі не будзе снега, тады на брычцы)
    • Масленічны пачастунак — блінцы з гарбатай. Для дарослых дадатковы пачастунак — алкаголь уласнага вырабу.
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
 Пры групе
40 чал.
Пры групе
26 чал.
Пры групе
18 чал.

Кошт экскурсіі для 1 чал.

45
55
69

Кошт экскурсіі ўключае:
    • Праезд аўтобусам туркласа
    • Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце

Дадаткова аплочваецца:
    • Уваходны квіток у "Дукорскі маён­так" — 45 руб./дар., 40 руб./шк. (група не меней за 20 чал.)
    • Абед — 26 руб.

Працягласць экскурсіі: 100 км, 6 гадзiн
Месца пачатку экскурсіі: ад Вашай арганізацыі (ці пазначце іншае месца)
Месца заканчэння: па Вашым запыце
Усадьба Дукорский маентак
Знаменитый перевернутый дом
Работает кузнец