RU
Галоўная / Карпаратыўныя і школьныя экскурсіі па Беларусі / Карпаратыўныя экскурсіі па Беларусі на 1—2 дня /
Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенкам: "Мова Нанова запрашае да Усяслава Чарадзея"
Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенкам:
"Мова Нанова запрашае да Усяслава Чарадзея"
Марш­рут 6.19: Святая гара — Вол­ма — Вялікія Навасёлкі — Юцкі — Гарадзішча — музей-сядзіба "Стары Менск"
Славутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, куль­ту­ры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў — раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам — нават ўсё жыццё... Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — "БЗ", а калі па першых літарах, то бэ-зэ. Так-так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт!
ПРАГРАМА
Зноўку едзем з Глебам Лабадзенкам labadzenka.by — журналістам, паэтам, блогерам, даследчыкам радзівілаўскіх фатаграфій і выкладчыкам са­мых масавых у свеце курсаў бе­ла­рус­кай мовы "Мова Нанова" "Мова Нанова", аўтарам цудоўнай кнігі моўных малюнкаў "Дзіцячая заМова".

Дарога прывядзе нас да СВЯТОЙ ГАРЫ — самай высокай кропкі Беларусі, сучасная назва якой зусім не кладзецца на гэты тэкст. У ВОЛМЕ ўбачым сядзібу Ваньковічаў: сядзібны дом ХІХ ст., збудаваны ў стылі класіцызму, і афіцыну.

Пазнаёмімся з сядзібай Кастравіцкіх ў ВЯЛІКІХ НАВАСЁЛКАХ і пагаворым пра знакамітых людзей гэтага ро­ду. Затым едзем у ЮЦКІ — помнік прыроды рэспубліканскага значэння "Юцкоўскія крыніцы" — вельмі прыгожы ледніковы каньён, месца масавага паломніцтва па чыстую і гаючую ваду.

А скончым экскурсію ля вытокаў летапіснага Менска — на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча ХІ стагоддзя ў аднаіменным пасяленні ГАРАДЗІШЧА. Супрацьстаўленне вой­ска Полацкага кня­зя Ўсяслава Чарадзея і вой­ска Кіеўскіх князеў Яраславічаў ў сярэдзіне ХІ стагоддзя знайшло адлюстраванне ў хроніцы "Аповесць мінулых гадоў" і ста­ла першым успамінам пра горад Менск — пад 1067 го­дам. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта 9-ці павярховага дому вышыня!) пад аповед Гле­ба Лабадзенка можна сабе ўявіць ход той бітвы! А ўнікальныя артэфакты Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў) зробяць жыцце людзей таго ча­су больш зразумелым. Цяпер Вы будзеце ведаць, дзе па­чаўся наш Менск! Ну і раскрыем інтрыгу пра па­на Пішчалу.

У Гарадзішчы пад старадаўнімі валамі знаходзіцца і каларытная сядзіба-музей "СТАРЫ МЕНСК" (ўваходныя квіткі за дадатк. пла­ту); экскурсія ў ім суправаджаецца відэашэрагам на вялікім экране — усё лёгка, цікава і зразумела! Вы ўбачыце 500 экспанатаў X-XI стагоддзяў: прадметы побыту, ўпрыгажэнні, зброю, тысячагадовыя крыжы, многія з іх патрымаеце ў ру­ках — унікальная магчымасць дакрануцца да 1000-гадовай даўніны. Вы паглядзіце на вялікую мадэль Мінскага зам­ка XI стагоддзя і зробіце сэлфі з Усяславам Чарадзеем у вязніцы. Вы ўбачыце са­мую старую шахматную фігуру ва Усходняй Еўропе — каня пачатку XI стагоддзя; выяву Крыжа Еўфрасінні Полацкай у натуральную велічыню. Ўладкаваная з густам сядзіба — арыгінальны міні-музей матэрыяльнай куль­ту­ры на­ро­да. Пад смачныя каву і духмяны чай тут можна паглядзець невялікі фільм пра гісторыю Мінска.
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
 Пры групе
40 чал.
Пры групе
26 чал.
Пры групе
18 чал.

Кошт экскурсіі для 1 чал.

40,10
49,20
66,10

Кошт экскурсіі ўключае:
    • аўтобус турк­лас­са
    • экскурсійнае абслугоўванне
    • фірмовыя сувеніры

Дадаткова аплочваецца:
    • уваходны квіток у му­зей "Стары Менск"
    • кава і гарбата з печывам
    • абед

Працягласць экскурсіі: 150 км, каля 9 гадзiн
Месца пачатку экскурсіі: ад Вашай арганізацыі (ці пазначце іншае месца)
Месца заканчэння: па Вашым запыце
Тут пачаўся Менск
Гарадзішча Х стагоддзя
Скарбніца ў сядзібе Гутэн-Чапскіх