RU
На ровары па Мінску
Марш­рут 5.15.1: Аквапарк "Лебядзіны" — Лесапарк Дразды — Камсамольскае возера — Парк Перамогі — Парк Янкі Ку­па­лы — Парк Горкага
Запускаем серыю роварных вандровак! Праедзем маршрутамі па водна-зялёным дыяметры нашага горада — аднаго са знакавых для экалогіі сімвалаў Мінска. Невялічкая кампанія, свежае паветра і добры экскурсавод — паехали разам!
ПРАГРАМА
Водна-зялёны дыяметр з'яўляецца сімвалам Мінска і ландшафтна-архітэктурнай каштоўнасцю. Зяленыя зоны, стогадовыя дрэвыі, вольнае паветра і блакітная гладзь вады. Гэта ўнікальны сваёй непарыўнасцю і маштабамі горадабудаўнічы ком­плекс і важная ландшафтна-рэкрэацыйнай зона для бе­ла­рус­кай сталіцы. Рака Свіслач — кампазіцыйная воссь водна-зялёнага дыяметра, на якой створаны сяміпрыступкавы кас­кад вадасховішчаў праз увесь Мінск: у межах горада — вадасховішча Дразды, Камсамольскае возера, Цэнтральнае вадасховішча ў пар­ку імя Горкага, Серабранскае вадасховішча, Чыжоўскае вадасховішча; за межамі горада — Заслаўскае вадасховішча і вадасховішча Крыніца. Да водна-зялёнага дыяметра як дапаўненне былі пабудаваны Сляпянскае і Лошыцкае воднае паўкола, якія разам ствараюць водна-зялёную сістэму Мінска.

Пачнем на­шу першую экскурсію каля аквапарка "Лебядзіны", дзе адкрываецца цудоўная панарама на водасховішча Дразды. Водасховішча з'явілася на паўночна-заходняй ускраіне Мінска ў 1976 годзе, калі на Свіслачы пабудавалі плаціну для водазабеспячэння горада. Раней па берагах ракі быў лес, які потым спарадкавалі пад лесапарк. Тут водна-зялёны дыяметр бліжэй усяго да прыроднага віду.

Лесапарк "Дразды" — адзін з найпрыгажэйшых куткоў Мінска. Тут прыродная разнастайнась спалучаецца з добраўпарадкаванасцю. Вы пабачыце прыгожыя вадаспады і мосцікі. Пабачым тое месца, дзе каля дамбы і шлюзаў скончваецца водасховішча і пачынаецца Свіслач.

Пасля прагулкі па пар­ку працягваем экскурсію па галоўнай веладарожцы Мінска, адкрытай ў верасні 2009 го­да. Яна перасякае практычна ўвесь горад з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і праходзіць уздоўж ракі Свіслач праз самыя маляўнічыя мясціны Мінска: праспект Пераможцаў, парк Перамогі, сквер Янкі Ку­па­лы, парк Горкага… Дарэчы парк Горкага — першы публічны парк у Беларусі і быў закладзены ў 1790-я гады. Праўда, тады ён меў назву "Губернатарскі сад".
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
 Пры групе
40 чал.
Пры групе
26 чал.
Пры групе
18 чал.

Кошт экскурсіі для 1 чал.

28

Кошт экскурсіі ўключае:
    • экскурсійнае абслугоўванне
    • фірмовыя сувеніры

За дадатковую аплату:
    • пракат ровара: с 10 гадзін працуе "ExtremeSport ArenaCity" пр-т Пераможцаў, 84, тэлефон (029) 696-77-99

Працягласць экскурсіі: 15 км, 3,5 гадзiны
Месца пачатку экскурсіі: ад Вашай арганізацыі (ці пазначце іншае месца)
Месца заканчэння: па Вашым запыце
Каля аквапарка
Сонейка ў Драздах
Вадаспад
Лебедзі ў горадзе
На веладарожцы