RU
Шчодрая масленіца ў Су­ле
19 лютага — 9 сакавіка 2025 го­да
Марш­рут 2.4.4: Рубяжэвічы — Парк гісторыі Су­ла (з абедам ды катаннем)
Масленіца — гэта адно з са­мых яркіх святаў у народным календары. Запрашаем Вас у Вялікае княства "Су­ла" пазнаёміцца з цікавымі абрадамі і гульнямі, якія звязаныя з гэтым святам, раскрыць сэнс звычных для нас традыцый, павесяліцца ад усёй душы на масленічным гулянні ў атмасферы сядзібы XVIII стагоддзя!
Экскурсія праводзіцца на бе­ла­рус­кай мове
ПРАГРАМА
Падчас экскурсіі Вы пабываеце ў РУБЯЖЭВІЧАХ, дзе перад вачымі вандроўніка паўстане складзены з абчэсаных квадраў вапняка і ганарліва пастаўлены на пагорку 2-вежавы касцёл Св. Юзафа. Назва Рубяжэвічаў паходзіць ад сло­ва "ру­беж" — мястэчка неаднаразова аказвалася ля мяжы то адной, то дру­гой дзяржавы. У сярэднія вякі тут праходзіла ўсходняя мяжа Літвы; а да 1939 г. за Рубяжэвічамі прасціралася мяжа паміж Польшчай і Савецкім Саюзам.

Сядзібна-паркавы ком­плекс "Парк гісторыі Су­ла" parksula.by, створаны на месцы сядзібы шляхецкага ро­ду Ленскіх, з першых крокаў пакарае архітэктурнымі формамі старажытных пабудоў. ІНТЭРАКТЫЎНЫ фармат экскурсіі дазволіць Вам ператварыцца з пасіўнага слухача ў актыўнага ўдзельніка. А затым пачынаецца вандраванне скрозь стагоддзі: мегалітычная куль­ту­ра, стаянка старажытнага чалавека, драўляныя ідалы старажытных багоў, селішча вікінгаў, сярэднявечныя замкі — уся гісторыя гэтых месцаў на пляцоўках Парку гісторыі!

З першых крокаў па сульской зямлі Вас чакае незабыўнае падарожжа ў свет масленічных традыцый, якое пачнецца з урачыстай святочнай сустрэчы гасцей з музыкамі і вясёлымі скамарохамі. Падчас СВЯТОЧНАЙ ПРАГРАМЫ Вы пройдзеце выпрабаванне на інтэрактыўных пляцоўках, станеце ўдзельнікам барацьбы паміж сіламі прыроды Зімы і Вясны. Кожны пункт праграмы — гэта паглыбленьне ў абрады і старадаўнія традыцыі. Вас чакаюць займальныя гульні і заданні, якія дапамогуць разгадаць таямніцу, звязаную з надыходам Вясны.
Што будзе:
    • Урачыстая святочная сустрэча гасцей
    • Мноства забаў на свежым паветры
    • Наведванне Замка
    • Займальны майстар-клас у кузні
    • Майстар-клас у ганчарнай майстэрні
    • Знаёмства з масленічнымі традыцыямі ў беларускім мястэчку — хата хле­ба і сыра, хата ткацтва, бярлога мядзведзя, бровар

Завяршэннем прыгод стане цікавы масленічны СПЕКТАКЛЬ у сульской батлейцы. А потым — дэгустацыя брэндавага спіртнога напою "Старка Запольская"! Абавязкова Вас пакатаюць на БРЫЧЦЫ альбо санках. І не забудзьцеся набыць сувеніры на памяць у майстэрнях рамесленікаў і сувенірнай лаўцы ком­плек­са.
Пасля экскурсіі па ком­плек­се Вас чакае АБЕД.
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
 Пры групе
40 чал.
Пры групе
26 чал.
Пры групе
18 чал.

Кошт экскурсіі для 1 чал.

48
52
70

Кошт экскурсіі ўключае:
    • Праезд аўтобусам туркласа
    • Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
    • Гульні, скокі і бадзёры настрой :)

За дадатковы кошт:
    • Уваходны квіток — 55 руб./дарослы і 40 руб./школьнік
    • Абед — 25 руб.

Працягласць экскурсіі: 150 км, каля 8 гадзін
Месца пачатку экскурсіі: ад Вашай арганізацыі (ці пазначце іншае месца)
Месца заканчэння: па Вашым запыце
Приветствие в Суле
В Суле Масленица!
Блинов хватит всем...