RU
Нечаканая правінцыя
Марш­рут 2.30: Івянец — Дзераўная — Налібакі — сядзіба "Налібоцкія кашы" — Івянец — Малая Люцынка
Беларуская правінцыя мала вядома з пункту гледжання экскурсійных стандартаў, але яна такая багатая і насычаная гісторыяй архітэктуры, гаспадаркі, выбітнымі асобамі. Гэта вёскі і мястэчкі Івянец, Дзераўная, Налібакі, Малая Люцынка. Старыя касьцёлы, цэрквы, замчышчы, млыны, свірны. Людзі, іх гераічныя, трагічныя і неадназначныя лёсы — Дунін-Марцынкевіч, Дзяржынскі, браты Бельскія і іншыя…
Экскурсія праводзіцца на бе­ла­рус­кай мове
ПРАГРАМА
Першым на нашым шля­ху будзе ІВЯНЕЦ, упершыню згаданы ў 1470 годзе. Старажытны цэнтр Івянца традыцыйна складаўся на правым беразе ракі Волмы, дзе і сёння размешчаны яго гістарычныя рэліквіі. Чырвонацагляны КАСЬЦЁЛ СВ. АЛЕКСЕЯ (1907) пастаўлены на цокаль з вапняковых блокаў і заключаны ў агароджу з трохарачнай брамай.

У багатым гістарычным мінулым Івянца ёсць цэлы раздзел, звязаная з тутэйшым ганчарным промыслам. Гэтае рамяство вядома тут з XVI ст. і жыве да гэтага ча­су — у 1960 годзе тут створана фабрыка мастацкай керамікі і вышыўкі. Пра мясцовае ганчарства апавядае і экспазіцыя Івянецкага МУЗЕЯ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ, размешчаная ў за­лах двухпавярховага асабняка пачатку ХХ стагоддзя. У музеі прадстаўлена археалогія, геральдыка, матэрыялы, якія расказваюць аб культавым дойлідстве, архітэктуры дваранскіх маёнткаў і сялянскіх хутароў, аб рамесна-гандлёвай дзейнасці жыхароў мястэчка. Тутака ж у МАЙСТЭРНІ КЕРАМІКІ ўбачым майстар-клас па кераміцы — відовішча зачароўвае!

Недалёка ў памяшканнях былога сядзібна-паркавага ком­плек­су пачатку ХХ стагоддзя наведаем МУЗЕЙ МЯСЭЧКАВАГА БЫТУ. Сені, кух­ня, спаль­ня, сталовая, за­ла добраўпарадкаваны так, як гэта бы­ло ў мностве мястэчак Беларусі ў мінулыя стагоддзі; тут бачныя рытуалы, звычаі, абрады і традыцыі на­ро­да…

Затым адправімся глядзець старажытны храм у вёсцы ДЗЕРАЎНАЯ. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі паходзіць з 16 стагоддзя! Пабудаваны ў 1590 годзе як кальвінскі збор, у 1630-я гады быў перабудаваны ў каталіцкі касцёл. Храм спалучае рысы гатычнага стылю і рэнесансу — агледзім гэты старажытны храм.

Наступны пункт нашай вандроўкі — старажытнае селішча НАЛІБОКІ са слаўнай гісторыяй. Вёска стаіць на ўсходняй ускраіне самага вялікага ляснога масіву Беларусі, які атрымаў па імені вёскі імя НАЛІБОКСКАЯ ПУШЧА — тут своеасаблівыя "вароты" ў лясныя ўгоддзі. Першае пісьмовае згадванне аб Налібоках датуецца 1447 го­дам. У 1830 годзе побач з мястэчкам быў адкрыты жалезарудны руднік, у 1852 годзе заснавана металургічная вытворчасць. Па аб'ёме прадукцыі Налібоцкі металургічны за­вод у 1850-х гадах быў найбуйнейшым на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Убачым у Налібоках два хра­мы ХХ стагоддзя.

У вёсцы ЯНКАВІЧЫ накіруемся ў сядзібу "НАЛІБОЦКІЯ КАШЫ". Пазнаёмімся з гасціннымі гаспадарамі, якія ўжо даўно займаюцца традыцыйным лозапляценнем. Тут Вы даведаецеся пра магію ператварэння звычайнай лазы ў прыгожыя і патрэбныя чалавеку рэчы. Таксама зможаце нешта набыць, ці прынамсі замець кантакты. Тут нас чакае і пачастунак: курыны булён, бутэрброды, саленні, чай, кава — галоднымі не застанецеся!

Адпраўляемся дадому — і яшчэ раз праедзем праз Івянец. Спынімся для знаёмства з т.зв. "белым касцёлам" — збудаваным на бы­лой Рынкавай плошчы ў XVIII ст. КАСЦЁЛАМ СВ. МІХАІЛА АРХАНГЕЛА францысканскага кляштара. Белакаменны храм з'яўляецца яркім увасабленнем "віленскага" барока — і адным з лепшых. Струменістыя ўверх вежы, сілуэтная выразнасць і вытанчаная маляўнічасць — такім ён паўстае перад гледачом. Перад храмам стаіць надзвычай выразная скульп­ту­ра Хрыста. Тут мы пасмакуем ФРАНЦІШКАНСКІЯ ПРЫСМАКІ ў манастырскай кавярні для пілігрымаў. Інтэр'ер упрыгожваюць фрэскі і барэльефы, створаныя ўраджэнцамі суседняга Ракава, братамі Феліксам і Валяр'янам Янушкевічамі.

Вяртанне ў Мінск праз веску МАЛАЯ ЛЮЦЫНКА. Тут у 1840 — 1884 гадах жыў і працаваў наш класік Вікенцій Дунін-Марцінкевіч, тут ён ствараў свае творы, у тым ліку знакамітую "Пінскую шляхту". Ад до­ма нічога не засталося, але ўбачым своеасаблівы "помнік" — лысы пень ад ста­рой ліпы, "уласнаю пасаджаны рукою". Чытаем класіку, спадарства!
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
 Пры групе
40 чал.
Пры групе
26 чал.
Пры групе
18 чал.

Кошт экскурсіі для 1 чал.

68
89
90

Кошт экскурсіі ўключае:
  • Праезд аўтобусам туркласу
  • Экскурсія па маршруце
  • Агляд г. Івянца
  • Экскурсія па Музеі традыцыйнай куль­ту­ры ў Івянцы
  • Майстар-клас па кераміцы
  • Экскурсія па Музеі мястэчкавага побыту
  • Наведванне касцёла Св. Міхала Арханёла ў Івянцы
  • Частаванне Францішканскімі прысмакамі ў манастырскай кавярні
  • Наведванне касцёла ў Дзераўной 1590 г.
  • Наведванне вескі Налібакі и сядзібы "Налібоцкія кашы"
  • Прыпынак ў Ма­лой Люцынцы
  • Фірмовы сувенір

За дадатковую аплату:
  • Уваходныя білеты ў Музей традыцыйнай куль­ту­ры ў Івянцы
  • Уваходныя білеты ў Музей мястэчкавага побыту
  • Пачастунак на сядзібе "Налібоцкія кашы"

Працягласць экскурсіі: 200 км, 10 гадзін
Месца пачатку экскурсіі: ад Вашай арганізацыі (ці пазначце іншае месца)
Месца заканчэння: па Вашым запыце
Ивянецкая кераміка
Музей местачковага побыту - абстаноўка канца XIX ст.
Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла, XVIII ст.
Каля дарогі
Сядзіба Налібоцкія кашы