RU
Галоўная / Экскурсіі па Беларусі /
Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенкам: "Мова Нанова запрашае да Усяслава Чарадзея"
Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенкам: "Мова Нанова запрашае да Усяслава Чарадзея"
Марш­рут СБ-6.19: Менск — Гарадзішча — Святая гара — Волма — Вялікія Навасёлкі — Юцкі — Станькава
Славутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, куль­ту­ры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў — раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам — нават ўсё жыццё... Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — "БЗ", а калі па першых літарах, то бэ-зэ. Так-так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт!


Кошт экскурсіі ўключае:
    • аўтобус турк­лас­са
    • экскурсійнае абслугоўванне
    • кава і гарбата з печывам

ПРАГРАМА
Зноўку едзем з Глебам Лабадзенкам labadzenka.by — вя­до­мым бло­ге­рам, журналістам, паэтам, даследчыкам радзі­ві­лаўскіх фатаграфій і выкладчыкам курсаў бе­ла­рус­кай мовы "Мова Нанова", аўтарам цудоўнай кнігі моўных малюнкаў "Дзіцячая заМова".

Адпраўной кропкай вандроўкі, як і заўсёды, будзе Менск, але на гэты раз ён сам — яго гісторыя, яго вытокі — будуць галоўнай "зоркай" марш­ру­ту. Праедзем праз го­род з прыпынкам каля "ПІШЧАЛАЎСКАГА ЗАМКУ" — сумна вядомага будынку, дзе месціцца следчы ізалятар № 1. Чаму будзе гаворка пра гэты будынак — адказ падчас экскурсіі. Захоўваем інтрыгу☺

Вытокі летапіснага Менска — на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча ХІ стагоддзя ў аднаіменным пасяленні ГАРАДЗІШЧА. Супрацьстаўленне вой­ска Полацкага кня­зя Ўсяслава Чарадзея і вой­ска Кіеўскіх князеў Яраславічаў ў сярэдзіне ХІ стагоддзя знайшло адлюстраванне ў хроніцы "Аповесць мінулых гадоў" і ста­ла першым успамінам пра горад Менск — пад 1067 го­дам. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта 9-ці павярховага дому вышыня!) пад аповед Гле­ба Лабадзенка можна сабе ўявіць ход той бітвы! А ўнікальныя артэфакты Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў) зробяць жыцце людзей таго ча­су больш зразумелым. Цяпер Вы будзеце ведаць, дзе па­чаўся наш Менск! Ну і раскрыем інтрыгу пра па­на Пішчалу.

Далей дарага нас прывядзе да СВЯТОЙ ГАРЫ — самай высокай кропкі Беларусі, сучасная назва якой зусім не кладзецца на гэты тэкст. У ВОЛМЕ ўбачым сядзібу Ваньковічаў: сядзібны дом ХІХ ст., збудаваны ў стылі класіцызму, і афіцыну.

Далей пазнаёмімся з помнікамі ў ВЯЛІКІХ НАВАСЁЛКАХ. ЮЦКІ — помнік прыроды рэспубліканскага значэння "Юцкоўскія крыніцы" — вельмі прыгожы ледніковы каньён, месца масавага паломніцтва па чыстую і гаючую ваду. Папярэджваем — бярыце пластыкавыя бутэлькі і зручны абутак!

А пад канец экскурсіі — СТАНЬКАВА, дзе лагічна закругляем тэму гісторыі на­ша Менску. Станькава належала з дру­гой паловы XVIII ст. ро­ду Гуттэн-Чапскіх. Найбольш нас цікавіць Караль Чапскі, які быў гарадскім галавой Менску ў 1890 — 1901 гг. Час яго кіраўніцтва — росквіт эканамічнага і культурнага жыцця го­ро­да. Тут, у Станькаве, ён пахаваны, тут захаваліся рэшткі сядзібы.

Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік курсаў бе­ла­рус­кай мовы "Мова Нанова" — як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя бе­ла­рус­кай мовы.
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
 ДарослыДзіця
да 16 гадоў

Кошт экскурсіі для 1 чал.

60,00
50,00

Працягласць экскурсіі: 200 км, 8 гадз
Месца пачатку экскурсіі: 9.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Тут пачаўся Менск
Гарадзішча Х стагоддзя
Скарбніца ў сядзібе Гутэн-Чапскіх