Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенкам: "Мова Нанова запрашае да Усяслава Чарадзея"
Маршрут СБ-6.19: Менск — Гарадзішча — Святая гара — Волма — Вялікія Навасёлкі — Юцкі — Станькава
Славутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, культуры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў — раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам — нават ўсё жыццё... Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — "БЗ", а калі па першых літарах, то бэ-зэ. Так-так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт!
Кошт экскурсіі ўключае:
• аўтобус туркласса
• экскурсійнае абслугоўванне
• кава і гарбата з печывам
ПРАГРАМА
Зноўку едзем з Глебам Лабадзенкам labadzenka.by — вядомым блогерам, журналістам, паэтам, даследчыкам радзівілаўскіх фатаграфій і выкладчыкам курсаў беларускай мовы "Мова Нанова", аўтарам цудоўнай кнігі моўных малюнкаў "Дзіцячая заМова".
Адпраўной кропкай вандроўкі, як і заўсёды, будзе Менск, але на гэты раз ён сам — яго гісторыя, яго вытокі — будуць галоўнай "зоркай" маршруту. Праедзем праз город з прыпынкам каля "ПІШЧАЛАЎСКАГА ЗАМКУ" — сумна вядомага будынку, дзе месціцца следчы ізалятар № 1. Чаму будзе гаворка пра гэты будынак — адказ падчас экскурсіі. Захоўваем інтрыгу☺
Вытокі летапіснага Менска — на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча ХІ стагоддзя ў аднаіменным пасяленні ГАРАДЗІШЧА. Супрацьстаўленне войска Полацкага князя Ўсяслава Чарадзея і войска Кіеўскіх князеў Яраславічаў ў сярэдзіне ХІ стагоддзя знайшло адлюстраванне ў хроніцы "Аповесць мінулых гадоў" і стала першым успамінам пра горад Менск — пад 1067 годам. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта 9-ці павярховага дому вышыня!) пад аповед Глеба Лабадзенка можна сабе ўявіць ход той бітвы! А ўнікальныя артэфакты Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў) зробяць жыцце людзей таго часу больш зразумелым. Цяпер Вы будзеце ведаць, дзе пачаўся наш Менск! Ну і раскрыем інтрыгу пра пана Пішчалу.
Далей дарага нас прывядзе да СВЯТОЙ ГАРЫ — самай высокай кропкі Беларусі, сучасная назва якой зусім не кладзецца на гэты тэкст. У ВОЛМЕ ўбачым сядзібу Ваньковічаў: сядзібны дом ХІХ ст., збудаваны ў стылі класіцызму, і афіцыну.
Далей пазнаёмімся з помнікамі ў ВЯЛІКІХ НАВАСЁЛКАХ. ЮЦКІ — помнік прыроды рэспубліканскага значэння "Юцкоўскія крыніцы" — вельмі прыгожы ледніковы каньён, месца масавага паломніцтва па чыстую і гаючую ваду. Папярэджваем — бярыце пластыкавыя бутэлькі і зручны абутак!
А пад канец экскурсіі — СТАНЬКАВА, дзе лагічна закругляем тэму гісторыі наша Менску. Станькава належала з другой паловы XVIII ст. роду Гуттэн-Чапскіх. Найбольш нас цікавіць Караль Чапскі, які быў гарадскім галавой Менску ў 1890 — 1901 гг. Час яго кіраўніцтва — росквіт эканамічнага і культурнага жыцця города. Тут, у Станькаве, ён пахаваны, тут захаваліся рэшткі сядзібы.
Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік курсаў беларускай мовы "Мова Нанова" — як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя беларускай мовы.
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
Дарослы
Дзіця да 16 гадоў
Кошт экскурсіі для 1 чал.
60
50
Працягласць экскурсіі: 200 км, 8 гадз Месца пачатку экскурсіі: 9.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі) Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)