RU
Галоўная / Экскурсіі па Беларусі /
Бенефіс Знаўцы з Аляксандрам Марчанкам
Бенефіс Знаўцы з Аляксандрам Марчанкам
Марш­рут СБ-6.1: Мінск тэатральны
Славутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, куль­ту­ры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бестселераў — раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам — нават ўсё жыццё... Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — "БЗ", а калі па першых літарах, то бэ-зэ. Так, так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, спечанае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт!


Кошт экскурсіі ўключае:
    • аўтобус турк­лас­са
    • экскурсійнае абслугоўванне
    • экскурсія ў Тэатры опе­ры і ба­ле­та
    • наведванне Тэатра бе­ла­рус­кай драматургіі

ПРАГРАМА
Аўтобусна-пешаходная экскурсія па "тэатральных" мясцінах Мінска раскажа пра адзiн з найбольш відовішчных відаў мастацтва — пра мастацтва тэатра. Першая частка экскурсіі прысвечана гісторыі тэатра ў нашай краіне, яго мінуламу і сучаснасці. Экскурсію павядзе акцёр і рэжысёр Рэспубліканскага тэатра бе­ла­рус­кай драматургіі Аляксандр Марчанка, таму ёсць выдатная магчымасць даведацца пра тэатр, што завецца, з першых вуснаў. Экскурсія распавядзе не толькі пра гісторыю беларускага тэатра наогул, але і пра гісторыю найбольш значных тэатраў Мінска ў прыватнасці. Вы пачуеце аповед пра Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Ку­па­лы, Нацыянальны ака­дэ­мічны драматычны тэатр імя Максiма Горкага, Беларускі моладзевы тэатр, Музычны тэатр; Вы пазнаёміцеся з асаблівасцямі працы Тэатра лялек і Тэатра юнага гледача.

Другая частка экскурсіі — наведванне Вялікага тэатра опе­ры і ба­ле­та, які ў гэтым годзе адкрывае свой 86-ы Тэатральны се­зон. Будынак тэатра быў пабудаваны на Троiцкай гары ў 1933 годзе па праекце зна­ка­мі­та­га Іосіфа Ланг­бар­да. Падчас экскурсіі ў тэатры Вам рас­па­вя­дуць гісторыю яго будаўніцтва, правядуць па вестыбюлях тэатра, раска­жуць пра асаблівасці глядзельнай за­лы...

Далей — частка трэцяя, галоўная: Вам выпадзе ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з закулісным светам тэатра, на гэты раз — Рэспублі­канскага тэатра бе­ла­рус­кай драматургіі. Вы не толькі даведаецеся больш пра тэатры і яго акцёраў, але і наведаеце ма­лую сцэну тэатра, адчуеце сябе акцёрам, убачыце акцёрскія атрыбуты, а галоўнае — Вы зможаце задаць усе пытанні, якія цікавяць Вас: пра свет тэатра і тэатральнае мастацтва... Запрашаем!
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
 ДарослыДзіця
да 16 гадоў

Кошт экскурсіі для 1 чал.

30,00
27,00

Працягласць экскурсіі: 50 км, 6,5 гадзін
Месца пачатку экскурсіі: 14.30, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Аляксандр Марчанка, акцёр Тэатра беларускай драматургіі
Ідзе экскурсія з iPad
Экскурсія па Тэатру оперы і балета
Сцэна са спектакля